Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі
Дата нараджэння 25 ліпеня 1936(1936-07-25)[1] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Жанр станковая графіка[d], жывапіс і акварэльны жывапіс[d]
Вучоба
Уплыў Надзея Іванаўна Галоўчанка, Леў Мееравіч Лейтман і Павел Канстанцінавіч Любамудраў
Член у

Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі (нар. 25 ліпеня 1936, г. Крычаў, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1962 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1967 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Н. Галоўчанкі, Л. Лейтмана, П. Любамудрава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1972 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў станковай графіцы, жывапісе, акварэлі. Асноўныя творы: графічныя лісты «Вогненныя старты», «Сын зямлі беларускай», «Адроджаны з попелу», «Паўстанне на Магілёўшчыне», «Азёрны край. Лепельшчына»; цыкл «Палескія замалёўкі»; акварэлі «Па Казахстане», «Зямля Салігорская»; палотны «Першы снег на Браслаўшчыне», «Восень», «Зіма на Міншчыне», «Нябесны звон», «Адвечны боль». Творы знаходзяцца Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыбчынскі Анатоль Ігнатавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б.А.Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  1. Anatol' Ignatavič Rybčynski // https://www.degruyter.com/view/AKL/_40504234