Анатоль Іосіфавіч Рэнейскі
Анатоль Іосіфавіч Рэнейскі | |
---|---|
Пол | мужчынскі |
Спецыялізацыя | веславанне на байдарках і каноэ |
Нарадзіўся |
6 сакавіка 1968 (56 гадоў) |
Грамадзянства | |
Анато́ль Іо́сіфавіч Рэне́йскі (нар. 6 сакавіка 1968, Бабруйск) — беларускі вясляр на каноэ. Чэмпіён свету (1997).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Тройчы станавіўся чэмпіёнам СССР на каноэ-адзіночцы ў эстафеце 4 × 500 м (1988, 1989, 1991). У 1990 годзе стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату СССР на каноэ-чацвёрцы на дыстанцыях 500 і 1000 м.
У 1995 годзе стаў сярэбраным прызёрам Кубка свету ў Познані на каноэ-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м. У 1997 годзе стаў чэмпіёнам свету ў Галіфаксе на каноэ-чацвёрцы на дастанцыі 200 м, стаў уладальнікам Кубка свету ў Познані і сярэбраным прызёрам Кубка свету ў Сегедзе на каноэ-чацвёрцы на дыстанцыі 200 м. У 1998 годзе здабыў сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету ў Сегедзе на каноэ-чацвёрцы на дыстанцыі 200 м, зноў стаў уладальнікам Кубка свету ў Познані і бронзавым прызёрам Кубка свету ў Дуйсбургу на каноэ-двойцы на дыстанцыі 200 м. У 1999 годзе стаў сярэбраным прызёрам Кубка свету ў Мехелене на каноэ-двойцы на дыстанцыі 200 м.
У перыяд з 1987 да 2001 гадоў 46 разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі.
У 1991 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Спартсмены Беларусі
- Весляры на байдарках і каноэ Беларусі
- Весляры на байдарках і каноэ СССР
- Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ
- Чэмпіёны СССР па веславанні на байдарках і каноэ