Анатоль Сцяпанавіч Аксамітаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анатоль Аксамітаў)
Анатоль Сцяпанавіч Аксамітаў
Дата нараджэння 17 ліпеня 1926(1926-07-17) ці 1926[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 2003(2003-02-05)
Жонка Леаніла Апанасаўна Малаш-Аксамітава
Род дзейнасці мовазнавец, лексікограф
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1984)
Альма-матар

Анатоль Сцяпанавіч Аксамі́таў (17 ліпеня 1926, Гомель — 5 лютага 2003) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1984).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ ў 1951 годзе. У 1952—1991 у Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі, з 1994 у Фондзе фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўваў пытанні беларускай і славянскай фразеалогіі («Лексіка беларускіх прыказак XIX ст. у сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі», 1958; «Беларуская фразеалогія», 1978; «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы», 1970, у сааўтарстве), этналінгвістыкі, фразеаграфіі і гісторыі беларускага мовазнаўства. Рэдактар і адзін са складальнікаў «Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Я. Коласа» (1993), сааўтар «Беларуска-рускага слоўніка» (1962). Аўтар кнігі «3 думай славяніна» (1991, з Л. А. Малаш).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з беларускай фалькларысткай Леанілай Малаш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


  1. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.