Леаніла Апанасаўна Малаш-Аксамітава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леаніла Апанасаўна Малаш-Аксамітава
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1927(1927-06-01) (96 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Анатоль Сцяпанавіч Аксамітаў
Род дзейнасці фалькларыстка, этнограф
Навуковая сфера фалькларыстыка[1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1967)
Альма-матар

Леані́ла Апана́саўна Ма́лаш-Аксамі́тава (нар. 1 чэрвеня 1927, в. Несцераўка, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларуская фалькларыстка. Кандыдат філалагічных навук (1967).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1952 годзе БДУ. З 1952 года працавала ў Інстытуце літаратуры і Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Беларусі, БДУ, у 19681990 гадах у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе беларускі фальклор, гісторыю беларускай фалькларыстыкі, беларускае вяселле на агульнаславянскім фоне. Адзін з аўтараў манаграфій «Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму» (1989, з Г. А. Каханоўскім і К. А. Цвіркам), «З душой славяніна: Жыццё і дзейнасць З. Я. Даленгі-Хадакоўскага» (1991, з А. С. Аксамітавым). Укладальнік кнігі «Вяселле: Песні» (кн. 1—6, 19801988), а таксама зборніка «Украінскія народныя песні ў запісах Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага» (Кіеў, 1974, з А. Дэем). Дзяржаўная прэмія БССР 1986 года за ўдзел у шматтомным навуковым выданні «Беларуская народная творчасць».

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з беларускім мовазнаўцам Анатолем Аксамітавым.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская этнаграфія і фальклор у працах славянскіх вучоных эпохі рамантызму. Мн., 1973 (разам з В. К. Бандарчыкам);
  • Беларускае вяселле ў яго адносінах да заходнеславянскіх вяселляў — польскага і славацкага. Мн., 1993 (разам з А. С. Аксамітавым).

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]