Анатоль Аляксеевіч Саланіцын
| Анатоль Аляксеевіч Саланіцын | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 30 жніўня 1934[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 чэрвеня 1982[1][2] (47 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Larisa Solonitsyna[d] |
| Прафесія | акцёр |
| Гады актыўнасці | 1963 — 1982 |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0813463 |
Анатоль Аляксеевіч Саланіцын (руск.: Анато́лий Алексе́евич Солони́цын; імя пры нараджэнні — Ота; 30 жніўня 1934, Багародск, Горкаўскі край — 11 чэрвеня 1982, Масква) — савецкі акцёр тэатра і кіно; заслужаны артыст РСФСР (1981).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння школы Саланіцын паступіў у будаўнічы тэхнікум. Атрымаўшы там спецыяльнасць слесара-інструментальшчыка, ён уладкаваўся на завод, але яго рабочая біяграфія працягнулася нядоўга, бо бацьку адправілі працаваць у Кіргізію, і сям’я перасялілася ў горад Фрунзэ. Там Саланіцын пачаў удзельнічаць у мастацкай самадзейнасці, чытаў вершы, выступаў з куплетамі.
У 1955 годзе Саланіцын адправіўся ў Маскву, дзе тройчы спрабаваў паступіць у ГІТІС. Быў прыняты ў Свярдлоўскі драматычны тэатр.
Скончыўшы вучобу ў студыі ў 1960 годзе, быў прыняты ў штат Свярдлоўскага драмтэатра. Тут ён сыграў масу роляў другога плана.
З 1960 па 1972 гады быў акцёрам у тэатрах Свярдлоўска, Мінска, Новасібірска, Таліна. З 1972 па 1976 гады выступаў у тэатры імя Ленсавета. Змяняў Свярдлоўск на Талін, каб сыграць у рэжысёра Арсенія Сагальчыка ў п’есе Леаніда Андрэева «Той, хто атрымлівае аплявухі». Пайшоў з Тэатра Ленсавета, калі Таркоўскі паклікаў яго ў Маскву граць Гамлета ў Ленкаме ў снежні 1976 года. На наступны год адбылася прэм’ера. Саланіцын застаўся незадаволены сваёй працай, а неўзабаве Іна Чурыкава, якая грала ў спектаклі Афелію, пайшла ў дэкрэтны адпачынак, і пастаноўку закрылі. Марк Захараў не знайшоў для Саланіцына роляў, і той цалкам пераключыўся на кіно. Роля Гамлета стала апошняй працай Саланіцына ў тэатры.
Фільмаграфія (выбраная)
[правіць | правіць зыходнік]- «Андрэй Рублёў» (1966)
- «Салярыс» (1972)
- «Узыходжанне» (1976)
- «Сталкер» (1979)
- «Раскіданае гняздо» (1981)
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Anatoly Solonitsyn // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Нарадзіліся 30 жніўня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Горкаўскім краі
- Памерлі 11 чэрвеня
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці
- Акцёры СССР
- Акцёры Расіі
- Акцёры XX стагоддзя
- Памерлі ад раку лёгкага