Анатоль Аркадзевіч Мазурэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Аркадзевіч Мазурэнка
Дата нараджэння 6 сакавіка 1934(1934-03-06) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1971)
Навуковае званне
Альма-матар

Анатоль Аркадзевіч Мазурэнка (нар. 6 сакавіка 1934, в. Узнога, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэарэтычных асноў электратэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1971), дацэнт (1975).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы», 1959).

Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1959, энергетычны факультэт, кафедра «Электратэхніка і электроніка», дацэнт, у 1975—1985 — дэкан факультэта).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: метады разліку выпрамляльных схем; пераўтваральнікі напружання; тэорыя і методыка выкладання электратэхнікі; прымяненне камп’ютарных тэхналогій у навучальным працэсе.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Исследование и расчет магнитного режима трехфазного трансформатора с витым пространственным магнитопроводом : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 276 / А. А. Мазуренко. ― Минск, 1970.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ганаровай граматай БНТУ (1984, 1986, 1991, 1999, 2004, 2009, 2010, 2014, 2015), ганаровай граматай «Белэнерга» (1991), знакам «Выдатнік энергетыкі Рэспублікі Беларусь» Міністэрства энергетыкі (1995)[1].

Зноскі