Анатоль Барысавіч Антаневіч
Jump to navigation
Jump to search
Анатоль Барысавіч Антаневіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 студзеня 1942 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар |
Анатоль Барысавіч Антаневіч (нар. 9 студзеня 1942, вёска Мелаватка, Валгаградская вобласць, РСФСР) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989, Метад функцыянальных раўнанняў у тэорыі краявых задач), прафесар (1991).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў БДУ (1963), дзе і працуе. Навуковыя працы па функцыянальным аналізе і дыферэнцыяльных раўнаннях. Распрацаваў новы падыход у даследаванні функцыянальна-дыферэнцыяльных раўнанняў і нелакальна-краявых задач, заснаваных на вывучэнні адпаведных аператарных алгебраў. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага матэматычнага слоўніка» (1993).
Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984 (разам з Я. Радынам);
- Нелинейные дифференциальные уравнения: операторный подход. Мн., 1988;
- Functional differential equations: I.C.-theory. New York, 1994. V. 1 (разам з А. Лебедзевым); 1998. V. 2 (разам з А. Лебедзевым і М. Белавусавым).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.