Якаў Валянцінавіч Радына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Валянцінавіч Радына
Дата нараджэння 1 снежня 1946(1946-12-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 2016(2016-12-09)[1] (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Аляксандр Якаўлевіч Радына[d] і Мікалай Якаўлевіч Радына[d]
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера функцыянальны аналіз
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды

Якаў Валянцінавіч Радына (1 снежня 1946, в. Брылькі, Валожынскі раён, Мінская вобласць2016[2]) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар (1987), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, загадчык кафедры функцыянальнага аналізу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1969). З 1969 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Да тэорыі лінейных ураўненняў у тапалагічных вектарных прасторах». У 1987 годзе — доктарскую дысертацыю «Экспаненцыяльныя вектары і дыферэнцыяльныя ўраўненні». З 1975 года — загадчык кафедры функцыянальнага аналізу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па функцыянальнаму аналізу і яго дадатках: тэорыі аператараў, дыферэнцыяльна-аператарных ураўреннях, спектральнай тэорыі, тэорыі абагульненых функцый, неархімедаву аналізу, матэматычнай фізіцы. Распрацаваў якасную тэорыю лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў з рэгулятарнымі аператарамі ў лакальна-выпуклых прасторах. Увёў паняцце вектара экспаненцыяльнага тыпу і на яго аснове пабудаваў функцыянальны падлік, які ўжываецца пры даследаванні дыферэнцыяльных і дыферэнцыяльна-аператарных ураўненнях. Пабудаваў (сум. з А. Б. Антаневічам) тэорыю нелінейных абагульненых функцый (мнемафункцый). Распрацаваў тэорыю абагульненых функцый і мнемафункцый на групе адэляў з ужываннем у матэматычнай і квантавай фізіцы. Даследаваў розныя межавыя задачы для ўраўненняў з частковымі вытворнымі. Быў навуковым рэдактарам першага ў Беларусі «Руска-беларускага матэматычнага слоўніка» (1993), сааўтарам і навуковым кансультантам першай у Беларусі «Матэматычнай энцыклапедыі» (2001).

Аўтар каля 150 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Навуковыя інтарэсы — функцыянальны аналіз; дыферэнцыяльна-аператарныя ўраўненні; ураўненні з частковымі вытворнымі; матэматычная фізіка; абагульненыя функцыі; неархімедаў, р-адычны і адэльны аналіз; алгебры абагульненых функцый; спектральная тэорыя; квантавая механіка.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Линейные уравнения и борнология. Мн., 1982;
  • Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984 (разам з А.Антаневічам);
  • Векторы экспоненциального типа // ДУ. 1985. Т. 21, № 9.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]