Перайсці да зместу

Анатоль Мяфодзьевіч Кірвель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Мяфодзьевіч Кірвель
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 ліпеня 1939(1939-07-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 2008(2008-05-08)[1][2] (68 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, грамадскі дзеяч, публіцыст
Грамадская дзейнасць
Член у

Анатоль Мяфодзьевіч Кірвель (23 ліпеня 1939, в. Вітунічы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 8 мая 2008) — беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадска-культурны дзеяч. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1995).

У 1968—1971 гадах вучыўся ў Мінскім дзяржаўным педінстытуце замежных моў.

Працаваў у Карэліі, Валагодскай вобласці (Расія). 3 1977 года жыў у Санкт-Пецярбургу. Быў слесарам, маляром, мастаком-афарміцелем, будаўніком. Рэдактар-выдавец незалежнай газеты пецярбургскіх беларусаў «Родзічы» (выходзіць са снежня 1991 года). Старшыня суполкі міжнароднага фонду Я. Купалы, член Рады Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу, прэзідэнт Незалежнай асацыяцыі аматараў прыгожага пісьменства «Новая Беларусь» (Санкт-Пецярбург), якая займаецца наладжваннем літаратурных сувязей пецярбургскай дыяспары з Бацькаўшчынай. Удзельнічаў у Мінску ў рабоце I Міжнароднага кангрэса беларусістаў (1991), Сходу беларусаў блізкага замежжа (1992), трох з’ездаў беларусаў свету (1993, 1997, 2001).

Першае апавяданне «Бульбіна» надрукаваў у 1967 годзе ў часопісе «Маладосць». Аўтар зборнікаў апавяданняў, вершаў і мініяцюр у прозе, афарызмаў і інш. («Човен Харона» (1993); «Урбанія» (1994); «Чалавеку ўласціва», «Формула замежжа», (абодва 1996); «Ласінае крэда» (1997); «Адзінка вымярэння» (2000); «Мармуровы воўк», «Вакансія» (абодва 2001); «Мёртвы горад» (2002); «Сумная кніга пра звяроў» (2003), укладальнік і выдавец зборніка паэзіі «Тры грацыі» (2002). У беларускай перыёдыцы апублікаваў шэраг літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў пра творчасць маладых беларускіх празаікаў і паэтаў пад назвай «Літаратурная палітра».

  • З Айчынай у сэрцы // Літаратура і мастацтва. — 2008. — 23 мая. — С. 12.
  • Кірвель Анатоль Мяфодзьевіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 625.
  • Палачанін, Ф. А. Анатоль Кірвель // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. — Мінск : Беларусь, 2009. — С. 125.
  1. а б Памёр Анатоль Кірвель // Naša Nìva — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630 Праверана 27 лістапада 2021.
  2. а б в Памёр пісьменнік Анатоль Кірвель // Саюз беларускіх пісьменнікаў — 2008. Праверана 27 лістапада 2021.