Анатоль Мікалаевіч Радзівоненка
Анатоль Мікалаевіч Радзівоненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Анатоль Мікалаевіч Радзівоненка (нар. 11 сакавіка 1949, пасёлак Урэчча, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Член КПСС з 1979 года. Працаваў архітэктарам Нясвіжскага раёна. З 1987 г. — галоўны архітэктар Баранавічаў, начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Баранавіцкага гарвыканкама.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Выключаны з Саюза за нясплату чалецкіх унёскаў у 2018 годзе[1].
Пражывае ў Баранавічах.
Асуджэнне за хабарніцтва
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2006 года быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ каля свайго гаража пасля перадачы яму старым знаёмым 5 000 фальшывых долараў ЗША. У канцы 2006 года суд прызнаў Радзівоненку вінаватым у замаху на атрыманне хабару за спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіла ў яго кампетэнцыю. Як вынікае з прысуду, хабар архітэктару праз яго знаёмага спрабаваў даць грамадзянін, якому Радзівоненка садзейнічаў у прадастаўленні зямельнага ўчастка для будаўніцтва прамтаварнай крамы. Суд прысудзіў галоўнага архітэктара горада да шасці з паловай гадоў пазбаўлення свабоды. Адседзеўшы тры з паловай гады, архітэктар, які дасягнуў пенсійнага ўзросту, быў умоўна-датэрмінова вызвалены[2].
Паводле слоў самога Радзівоненкі, ён задаўга да арышту з прычыны свайго характару стаў непажаданым для гарадскіх уладаў. Не аднойчы яму выносілі вымовы, галоўным чынам звязаныя з пратэрмінаванымі адказамі яго падначаленых на звароты грамадзян, двойчы яго спрабавалі звольніць, але ён аднаўляўся праз суд[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: помнікі савецкім воінам у Гарадзеі (1975) і Нясвіжы (1981) — абодва ў аўтарскім калектыве, адміністрацыйны будынак у Гарадзеі (1981), дзіцячы садок у калгасе «Беларусь» Нясвіжскага раёна (1980), стадыён у Нясвіжы (1982).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1976).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Радионенко Анатолий Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 11 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Галоўныя архітэктары Баранавічаў
- Архітэктары Гарадзеі
- Архітэктары Нясвіжа
- Нарадзіліся ў Любанскім раёне