Урэцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урэцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Любанскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Урэчча
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924, 29 верасня 2006
Дата скасавання 23 чэрвеня 1940
Насельніцтва (2019) 3 200
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Урэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Урэчча.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Урэчча (з 15 ліпеня 1935 года — мястэчка, з 27 верасня 1938 года — гарадскі пасёлак). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. 23 чэрвеня 1940 года гарадскі пасёлак Урэчча выдзелены са складу Урэцкага сельсавета, які быў перайменаваны ў Тэльманаўскі з пераносам цэнтра ў вёску Паўстынь[1].

16 ліпеня 1954 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Урэцкага пассавета перададзены населеныя пункты скасаванага Тэльманаўскага сельсавета[2]. 25 снежня 1962 года падчас узбуйнення раёнаў гарадскі пасёлак Урэчча з падпарадкаванай пассавету вёскай Крупенікі перададзены са складу Слуцкага раёна ў Любанскі раён[3]. 29 верасня 2006 года Урэцкі пассавет рэарганізаваны ва Урэцкі сельсавет, да якога далучана тэрыторыя скасаванага Дарасінскага сельсавета з вёскамі Дарасіно, Замошша, Ляскі і пасёлкам Радуга[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў, без Урэчча) — 810 чалавек[5], з іх 92,8 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 1,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 3200 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 23 июня 1940 г. О выделении городского поселка Уречье из состава Уречского сельского Совета, Слуцкого района, Минской области, и переименовании Уречского сельсовета в Тельмановский сельсовет, с перенесением центра сельсовета в дер. Повстынь // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР Архівавана 11 верасня 2019.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 244 О преобразовании Уречского поссовета и упразднении Доросинского, Яминского сельсоветов и изменении границ Уречского, Осовецкого сельсоветов Любанского района Архівавана 6 мая 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.