Усевалад Мікалаевіч Сцебурака
Усевалад Мікалаевіч Сцебурака | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 ліпеня 1981 (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік, шоўмен, тэлевядучы, пісьменнік, гісторык, выкладчык універсітэта |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Усевалад Мікалаевіч Сцебурака (нар. 17 ліпеня 1981, Жлобін) — беларускі пісьменнік, шоумен.
Біяграфія і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сцебуракаў. Малодшы брат — Анатоль Сцебурака — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
У 1980-я гады сям’я Сцебуракаў жыла ў Амговічах Слуцкага раёна Мінскай вобласці і ў Жлобіне Гомельскай вобласці. У 1990 годзе сям’я пераехала ў Вілейку, дзе Усевалад атрымаў сярэднюю адукацыю ў гарадской гімназіі. Скончыў гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка ў 2003 годзе, аспірантуру па спецыяльнасці «Гісторыя Беларусі» БДТУ ў 2006 годзе. Жыве ў Мінску.
Праца
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. У 2003—2010 гадах выкладаў гістарычныя дысцыпліны ў БДТУ і БДПУ. З 2012 года працаваў у ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» (ГА СБП). У 2012—2017 гадах на пасадзе памочніка старшыні, у 2017—2021 — намеснік старшыні ГА СБП[1]. Як шоумен вёў шматлікія культурныя мерапрыемствы і святы беларускай грамады[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў друкавацца ў 1999 годзе на старонках «Нашай Нівы». Паэзія і проза з’яўлялася ў газетах і альманахах: «Рэгіянальнай газеце», «Родзічах», «ЛіМ», «Літаратурная Беларусь», часопісах «Куфэрак Віленшчыны», «Дзеяслоў», ARCHE, у перакладзе на польскую мову ў часопісе «Pobocza», проза перакладалася на ўкраінскую мову[3].
Удзельнік шматлікіх літаратурных фестываляў: «Бязмежжа» (Польшча), паэтычнага фестывалю памяці імя Міхася Стральцова, памяці Анатоля Сыса, памяці Ніны Мацяш «Бабіна лета» (Беларусь) і інш. Браў удзел у папулярных паэтычных праектах: «Начная чытанка», «Галасы паэтаў», «Чорна-белыя вершы»[4].
Першая кніга вершаў і малой прозы «Крушня»[5] выйшла ў бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў», другая — «Бег па самаадчуванні»[6] ў выдавецкай серыі «Кнігарня пісьменніка». Трэцяя кніга вершаў «Сны дарог» (Мінск, 2017 г.).
У 2022 г. выйшла кніга сямейнай гісторыі «Сцебуракаў лёс» (у суаўтарстве з А. Сцебуракам). Твор спалучыў жанры нон-фікшн, гісторыі паўсядзённасці, эсэ і гістарычнага даследавання з грунтоўным дадаткам на аснове архіўных крыніц. У 2024 г. кніга «Сцебуракаў лёс» выйшла ў аўдыёфармаце ў праекце «Кнігі бяз літар».[7]
У 2024 г. У. Сцебурака стаў лаўрэатам Прэміі імя Міхася Стральцова з фармулёўкай: «За развіццё і захаванне нацыянальных літаратурных традыцый, за адметны стылістычна-інтанацыйны лад лірыкі, за мастацкую вымалёўку канцэпту гістарычнай памяці». Згодна статуту прэміі ўзнагародай стала выданне кнігі выбранага - "Беларускія зоркі", куды ўвайшлі лепшыя вершы, пераклады, эсэ, і фрагменты празаічных тэкстаў розных гадоў.
Перакладае з англійскай, рускай і ўкраінскай моў. Некаторыя паэтычныя пераклады ўвайшлі ў зборнікі «Бег па самаадчуванні» (2013), «Сны дарог» (2017), «Беларускія зоркі» (2024). Пераклаў з англійскай асобныя творы Рэд’ярда Кіплінга, Роберта Льюіса Стывенсана, Гі́лберта Кіта Чэ́стэртана, творы англійскай народнай паэзіі (у тым ліку «Дом, у якім гаспадарыць Джэк» і «Баладу пра верасовы мёд»), з рускай — А. Вазнясенскага, М. Булгакава, Я. Еўтушэнку, Р. Раждзественскага і іншых.
Шэраг вершаў паэта сталі песнямі беларускіх музыкаў — мінскага гурта «S°unduk» (Сундук)[8], магілёўскага гурта «Zatoczka»[9].
Песні на словы У. Сцебуракі ёсць у рэпертуары барда Змітра Бартосіка: «Лістапад»[10], «Рэха 1863-га года», «Дзяды».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Крушня» (2007)
- «Бег па самаадчуванні» (2013)
- «Сны дарог» (2017)
- «Сцебуракаў лёс» (2022)
- «Беларускія зоркі» (2024)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Лепшы дэбют» (2004).
- Прызёр Астравецкага паэтычнага слэму (2012)[11].
- Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Паэзія» (2023).
- Лаўрэат прэміі імя Міхася Стральцова (2024).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Структура ГА «СБП» Архівавана 22 сакавіка 2019.
- ↑ Таццяна Гусева. 5 парадаў вясельнага маршалка // Салідарнасць
- ↑ Як риба об лід. Антологія учасного білоруського оповідання. — Київ, 2015.
- ↑ Чорна-белыя вершы. Усевалад Сцебурака(нявызн.). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Крушня на kamunikat.org
- ↑ Абранец лёсу, або «Бег па самаадчуванні» Усевалада Сцебуракі Архівавана 6 мая 2018.
- ↑ Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака — Сцебуракаў лёс. Чытае Зміцер Бартосік(нявызн.). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Сёння ня мой дзень (СНД) - Группа S°unduk (Сундук)(недаступная спасылка). sounduk.by. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2021. Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ - YouTube . www.youtube.com. Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Лістапад. (Спявае Зм. Бартосік, сл. Ус. Сцебурака).(нявызн.). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Паэтычны слэм упершыню адбыўся на Астравеччыне (ФОТА, ВІДЭА) (руск.) . KRAJ.BY - События. Праверана 15 лютага 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Arnold McMillin Spring Shoots: Young Belarusian Poets in the Early Twenty-First Century. — Cambridge, 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 17 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Жлобіне
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі БДТУ
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі Белсата
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Беларусі
- Шоумены