Анатоль Пятровіч Жураўлёў
Анатоль Пятровіч Жураўлёў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 6 лістапада 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | СССР→ |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | абстрактная карціна |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | абстрактны экспрэсіянізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анатоль Пятровіч Жураўлёў (6 лістапада 1963, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі мастак-жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, дзе вучыўся на вядомым мастацка-графічным факультэте. Удзельнік выстаў з 1988 года. Член Саюза мастакоў Беларусі з 1997 года. Уваходзіць у суполку мастакоў «Аршыца»[1]. З'яўляецца аўтарам ідэі і першым куратарам доўгатэрміновага міжнароднага арт-праекту «Калегіум», арганізаванага у 2009 годзе ў адкрытых пасля рэстаўрацыі залах старажытнага Аршанскага калегіума езуітаў[2].
Удзельнік міжнароднага пленэру жывапісу ў г. Перник, Балгарыя. Удзельнічае у міжнародных мастацкіх форумах у Расіі, Беларусі, Германіі, ЗША.
Творы мастака знаходзяцца ў фондавых сходах Установы культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны» і экспазіцыі Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыка, у Мастацкай галерэі Полацка, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Карціннай галерэі Вязьмы, а гэтак жа ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.
Удзел у выстаўках з 2008 па 2013 гады:
[правіць | правіць зыходнік]- 2008 — персанальная выстаўка «Сусвет Жураўля» ў Цэнтры сучаснага мастацтва, Віцебск
- 2008 — I Рэспубліканская біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Мінск
- 2009 — персанальная выстаўка ў Мастацкай галерэі Полацка
- 2009 — «Беларускае аддзяленне 53 Венецыянскай біенале жывапісу», Мінск
- 2010 — «Тэрыторыя абстракцыі» ў Галерэі «Нагорная», Масква
- 2010 — Персанальная выстаўка «Сусвет Жураўля» ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыка
- 2010 — Выстаўка па выніках Міжнароднага пленэру «Art-ego», Полацк
- 2010 — Выстаўка «Абстрактны свет — Рэальны свет» у Дзяржаўным дарвінаўскай музеі, Масква
- 2010 — Персанальныя выстаўкі ў г. Бад Рейхбург, г. Локкум (Германія)
- 2012 — выстаўка «Усход-Захад. Час падарожжаў» ў Цэнтральным Доме мастака, Масква
- 2012 — I Беларуская трыенале сучаснага мастацтва, Мінск
- 2012 — Выстаўка краін СНД «Мастацтва нацый» у Цэнтральным Доме мастака, Масква
- 2009 — 2013 — Міжнародны штогадовы мастацкі праект «Калегіюм» у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыка, Орша
- 2013 — выстаўка «Экалогія мастацтва» ў Цэнтры Сучаснага Мастацтва, Мінск
- 2013 — персанальная выстаўка «Сусвет Жураўля» у Музеі сучаснага мастацтва, Мінск
- 2013 — персанальная выстаўка «Далягляды» ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыка, Орша
- 2013 — персанальная выстаўка «Далягляды» ў Палацы мастацтва, Мінск[3]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1992 — Гран-пры ў намінацыі жывапіс і габелен на выставе візуальных мастацтваў «Art-Mark»
- 1998 — Гран-пры на рэспубліканскай выставе «Час-Прастора-Асоба»
- 1998 — Першая прэмія ААН у намінацыі «Устойлівае развіццё свету»[4]
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Уступнае слова старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгора Сітніцы
-
Уступнае слова мастацтвазнаўцы Ларысы Фінкльштэйн
-
Мастак с сям'ёй, Ларысай Фінкльштэйн і мастачкай Кацярынай Сумаравай
Зноскі
- ↑ Мікалай Паграноўскі. «Дзевяць с паловай»
- ↑ Міхась Цыбульскі «Калегіум». Аршанскі выставачны праект(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 27 снежня 2014.
- ↑ Культурнае жыццё Оршы. Анатоль Жураўлёў(недаступная спасылка)
- ↑ Дом абстрактнага жывапісу. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Анатоль Пятровіч Жураўлёў на Вікісховішчы |