Анатоль Пятровіч Прышывалка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Пятровіч Прышывалка
Дата нараджэння 3 лістапада 1924(1924-11-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 1997(1997-10-16) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1981)
Навуковае званне
Альма-матар

Анатоль Пятровіч Прышыва́лка[1] (3 лістапада 1924 — 16 кастрычніка 1997) — вучоны ў галіне фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук (1981), прафесар (1984).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Нізгалава (Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З гэтага ж года працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР (Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі), дзе ў 1963—1970 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара, у 1982—1994 гадах — загадчык лабараторыі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Праводзіў даследаванні па оптыцы рассейвальных і паглынальных асяроддзяў. Займаўся распрацоўкай метадаў разліку рассеяння і паглынання святла неаднароднымі часцінкамі з улікам іх награвання і разбурэння. Аўтар шэрагу вынаходстваў.

Сярод апублікаваных прац:

  • Распределение энергии внутри светорассеивающих частиц / Ин-т физики АН БССР. — Мн.: [ИФ], 1974. (разам з Л. Р. Астаф’евай)
  • Обводнение частиц и элементы матрицы рассеяния света атмосферным аэрозолем. — Мн.: Б. и., 1976.
  • Исследование динамики нагрева крупных слабопоглощающих капель под действием излучения ОКГ. — Мн.: ИФ. Пат.-информ. отд., 1982.
  • Рассеяние и поглощение света неоднородными и анизотропными сферическими частицами / А. П. Пришивалко, В. А. Бабенко, В. Н. Кузьмин; Ред. Б. И. Степанов. — Мн.: Наука и техника, 1984.
  • О резонансах поглощения света в однородных и полых сферических частицах / А. П. Пришивалко, Л. Г. Астафьева, Г. П. Леднева. — Мн.: ИФ, 1985.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]