Анатоль Сакалоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Сакалоў
Род дзейнасці вайсковы і грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 1915(1915)
Дата смерці невядома

Анатоль Сакалоў (1915—?) — беларускі вайсковы і грамадскі дзеяч. Афіцэр Беларускай краёвай абароны, сябра Беларускай незалежніцкай партыі.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1915 годзе. Сын Алёны Сакаловай-Лекант, настаўніцы ў Віленскай беларускай гімназіі, адной з пачынальнікаў беларускага школьніцтва ды ініцыятараў стварэння гімназіі.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію, пасля — юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсытэту. У 1938 годзе вывучаў юрыспрудэнцыю ў Варшаве.

У часы Другой сусветнай вайны падчас нямецкай акупацыі Беларусі ў 1941 г. прызначаны бурмістрам г. Бярэзіны. У 1942 годзе зняты з пасады бурмістра і далучаецца да беларускай нацыянальнай партызанкі Уладзіміра Шавеля на Барысаўшчыне, быў яе актыўным удзельнікам. Там разам з іншымі партызанамі пачаў выдаваць падпольны часопіс на рататары і прыступіў да вярбоўкі дабраахвотнікаў. На дзейнасць беларускіх партызанаў хутка выйшлі савецкія партызаны і запрапанавалі сустрэчу, але на спатканні савецкія энкавэдзісты перастралялі беларускіх партызанскіх камандзіраў. У выніку ўратаваўся толькі адзін Анатоль Сакалоў, які дабраўся да Вільні. Афіцэр Беларускай краёвай абароны, сябра Беларускай незалежніцкай партыі. Пасля 1944 г. маці Анатоля Сакалова была рэпрэсаваная савецкай бяспекай, асуджана на 6 гадоў савецкіх канцлагераў.

Пасля Другой сусветнай вайны жыў у Германіі. Па некаторых звестках эміграваў у Амерыку.

Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]