Анатоль Сцяпанавіч Бойка
Анатоль Сцяпанавіч Бойка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 студзеня 1954 (69 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
Анатоль Сцяпанавіч Бойка (25 студзеня 1954, в. Комлеўшчына, Клецкі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 25 студзеня 1954 года ў в. Комлеўшчына Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Электрыфікацыя сельскай гаспадаркі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне».
Працаваў інжынерам-электрыкам, галоўным інжынерам, намеснікам старшыні калгаса «Прагрэс» Клецкага раёна Мінскай вобласці; старшынёй калгаса «Савецкая Беларусь» Клецкага раёна; старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Кухчыцы» Клецкага раёна; старшынёй Клецкага раённага выканаўчага камітэта.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», шасцю юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае дзвюх дачок.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Клецкім раёне
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Старшыні Клецкага раённага выканаўчага камітэта
- Выпускнікі БДАТУ
- Старшыні калгасаў