Анатоль Уладзіміравіч Ільіноў
Анатоль Уладзіміравіч Ільіноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 снежня 1935 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
Анато́ль Уладзі́міравіч Ільіно́ў (нар. 30 снежня 1935, в. Царкоўшчына, цяпер Віцебск) — беларускі графік, член Беларускага саюза мастакоў. Магчыма, брат беларускага архітэктара Андрэя Ільінова[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча (1955)[2], мастацкі факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытута (1965). З 1967 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах[3]. Яго выставы праходзілі ў Мінску, Полацку, Оршы, Смаленску, Франкфурце-на-Одэры, Зялёне Гуры[4].
Пасля мастацкага вучылішча размеркавалі ў Лепельскую школу-інтэрнат мастаком-выхавальнікам[3], у 1981 годзе пераехаў у Віцебск, дзе ў 1982—1989 гадах выбіраўся адказным сакратаром і старшынёй абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі[2], але на пенсіі вярнуўся ў Лепель[3].
Тэматыка твораў — пейзажы Беларусі. Працуе ў тэхніках лінарыту (серыі «Вяснавыя паводкі», 1973; «Лепельшчына»,1975; «Поры года», 1978; «Бярэзінскі запаведнік», 1980; «Песні палёў», 1982; «Мой горад», 1983; «Зімовыя карункі», 1985; «Мой родны кут», 1993), акварэлі. Выразная графічная мова твораў прасякнута лірызмам і эмацыянальным светаўспрыманнем.
Узнагароджаны медалём Саюза мастакоў Беларусі «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»[4].
Зноскі
- ↑ Нарадзіліся ў адной вёсцы, маюць аднолькае імя па бацьку і прозвішча.
- ↑ а б Мікалай ГАРБАЧОЎ. ПЕЙЗАЖЫ І НАЦЮРМОРТЫ(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Лепельскага раённага выканаўчага камітэта (20 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2020.
- ↑ а б в Уладзімір Міхно. Бараки, нары двухъярусные. Ни воды, ни туалета . Лепельский край (10 мая 2017).
- ↑ а б Наталья ХРАПОВИЦКАЯ. В Лепельском музее работает выставка А. Ильинова (руск.). Лепельский край (17 студзеня 2019).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шамшур В. В. Ільіно́ў Анатоль Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 200. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Анатоль Ільіноў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 54. — На беларус. і англ. мовах.
- Ільіноў Анатоль Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 227. — На беларус. і англ. мовах.
- Ільіноў Анатоль Уладзіміравіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліягр. слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 42.
- Ільіноў Анатоль Уладзіміравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : Беларус. Сав. Энцыкл., 1985. — Т. 2. — С. 567—568.
- Цыбульский, М. Л. Ильинов Анатолий Владимирович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 466.
- Нарадзіліся 30 снежня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Выпускнікі Віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча
- Выпускнікі Маскоўскага ўніверсітэта друку
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Графікі паводле алфавіта
- Графікі СССР
- Графікі Беларусі
- Акварэлісты СССР
- Акварэлісты Беларусі