Анатоль Уладзіміравіч Астапенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Анатоль Уладзіміравіч Астапенка
руск.: Анатолий Владимирович Остапенко
Дата нараджэння

7 жніўня 1947(1947-08-07)[1] (70 гадоў)

Месца нараджэння

Мсцібава, Гнезнаўскі сельсавет, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць, БССР, СССР

Грамадзянства

Flag of Belarus.svg Беларусь[1]

Род дзейнасці

пісьменнік, эсэіст, палітык, фізік, публіцыст

Навуковая сфера

фізіка[1], Квантавая тэорыя поля і Фізіка элементарных часціц

Навуковая ступень

доктар навук (2003) і кандыдат фізіка-матэматычных навук[d][1] (1986)

Альма-матар

фізічны факультэт БДУ[d]


Анатоль Уладзіміравіч Астапенка (7 жніўня 1947; Псеўданімы: Антон Кулон) — беларускі навуковец, пісьменнік,палітык, публіцыст.

З 1998 г. Анатоль Астапенка - намеснік старшыні Цэнтральнай Рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Галіна — квантавая тэорыя поля, фізіка элементарных часцінак. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Ферміён-антыферміённае ўраўненне і спектр мас мезонаў» (1986).

У 1999 г. было прысвоена званне дацэнта па спецыяльнасці «Інфарматыка, кіраванне і вылічальная тэхніка».

Палітолаг. Галіна — палітычныя партыі, ідэалогіі, нацыянальная ідэя. Друкаваўся ў незалежных выданнях, у часопісах «Веснік БДУ», «Весці АН РБ», дзяржаўных энцыклапедыях. Выдаў манаграфію «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» (2003). Доктар навук МАІТ у галіне інфармацыйных тэхналогій (паліталогія). Тэма доктарскай дысертацыі: «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» (2003).

Аўтар больш за 100 навуковых, навукова-папулярных і метадычных артыкулаў, а таксама вучэбна-метадычнага комплексу «Правовая информатика», 2005, манаграфіі «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», выд. Мн. «Беларускі кнігазбор», 2004. У 2010 г. у Санкт-Пецербургу ў выдавецтве "Невский простор"у выйшаў фундаметальны твор А. Астапенкі «Игде зродилися иускормлены суть побозе. Дослед беларускага нацыяналізму» (734 стар.).

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1990—1994 гадах сустаршыня Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, заснавальнік і старшыня Беларускай нацыянальнай партыі (1994 г. — 1999 г.). Напісаў праграму БНП, дзе ўпершыню нацыяналізм быў адкрыта абвешчаны базавай праграмнай каштоўнасцю, а сфармуляваныя прынцыпы БНП з'явіліся выразам хрысціянска-дэмакратычнай ідэалогіі ва ўмовах Беларусі.

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся ў «ЛІМе», «Маладосці», «Дзеяслове», «ARCHE» і інш. Выдаў кнігу «Паслухайце нацыяналіста» (2000). У 2012 годзе пад псеўданімам Антон Кулон выйшла яго кніга «Сіняя кніга беларускага алкаголіка». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2006 года. Аўтар мноства публіцыстычных артыкулаў і нарысаў, публіцыстычных кніг: «Хрысціянства і нацыянальная ідэя», Мн. 1998, «Паслухайце нацыяналіста», выд.: Vilnius, «Rastios Draugija», 2000, «Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе», выд. Санкт-Петербург, «Невский простор», 2010. У 2014 - 2017 гадах у серыі 100 выдатных дзеячоў выйшлі эсэ А.Астапенкі "Мікола Ермаловіч: Той хто вярнуў нам гісторыю". Мікалай Крукоўскі: Бляск і трагедыя філосафа", "Міхась Стральцоў: Гросмайстар беларускага слова", Ларыса Геніюш: Сумленне і гонар нацыі", "Уладзімір Конан: Творца беларускай нацыянальнай ідэі".

У 2012 годзе пад псеўданімам Антон Кулон у выдавецтве «Логвінаў» выйшла яго кніга «Сіняя кніга беларускага алкаголіка», напісаная ў жанры non fiction. У 2013 г. на рускай мове выйшла «Синяя книга белорусского алкоголика».

У 2017 г. у выдавецтве «Логвінаў» выйшла кніга прозы А.Астапенкі "Між светам тым і гэтым", у якой аўтар выступае і ў жанры фантастыкі (першае фантастычнае апавяданне “Нэйсі” было надрукавана ў часопісе “Дзеяслоў” у 2016 г.). 

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лекцыі па сістэме праграмавання «TURBO PASCAL 5.5». Вучэбны дапаможнік. Мінск, Изд. БТИ. 1996. – 65с.

Правовая информатика. Учебно-методический комплекс. Мінск, 2007. 172 с.

Методические рекомендации по выполнению контрольной работы по курсу «Эконометрика и экономико-математические методы и модели». ИБМТ БГУ. Мінск, 2016. 56 с

Лабораторный практикум по курсу «Основы информационных технологий и программирования» для специальности 1-26 03 01 «Управление информационными ресурсами». Мінск, 2016, 209 стр.

Хрысціянства і нацыянальная ідэя. Мінск: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 1998 – 68 с.

Паслухайце нацыяналіста. Vilnius: Rastijos Draugija, 2000 – 176 с.

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце. Манаграфія. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004 – 184 с.

Игде зродилися и ускормлены суть побозе. Дослед беларускага нацыяналізму”. Санкт-Петербург: Невский простор, 2010 – 734 с..

Сіняя кніга беларускага алкаголіка. Мінск: Логвінаў. 2012 – 302 с.

Синяя книга белорусского алкоголика. Минск: Харвест. 2013 – 352 с.

Мікола Ермаловіч: Той хто вярнуў нам гісторыю. Мінск: Харвест. 2015 – 64 с.

Мікалай Крукоўскі: Бляск і трагедыя філосафа. Мінск: Харвест. 2015 – 64 с.

Міхась Стральцоў: Гросмайстар беларускага слова. Мінск: Харвест. 2015 – 64 с.

Ларыса Геніюш: Сумленне і гонар нацыі. Мінск: Харвест. 2015 – 64 с.

Між светам тым і гэтым. Апавяданні беларускага алкаголіка. Мінск: ЛогвінаЎ. 2017 – 321 с.

Уладзімір Конан: Творца беларускай нацыянальнай ідэі. Мінск: Харвест. 2017 – 64 с.

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.) Беласток, Вільнюс: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1179. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3