Анатоль Фядосавіч Майсеенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Фядосавіч Майсеенка
Дата нараджэння 1 верасня 1940(1940-09-01) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік, паэт
Месца працы
Альма-матар
Член у

Анатоль Фядосавіч Майсеенка (нар. 1 верасня 1940, в. Халалееўка, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, паэт. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1962 годзе скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1962—1964 гадах працаваў дырэктарам Нежынскай васьмігадовай школы Любанскага раёна, 1967 годзе — дырэктарам Кастрычніцкай васьмігодкі. У 1967—1970 гадах вучыўся ў аспірантуры педінстытута. Працаваў асістэнтам кафедры беларускай літаратуры гэтага інстытута (1970), старшым выкладчыкам (1972—1973). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Творчасць Міхася Зарэцкага: Станаўленне таленту» і абраны на пасаду дацэнта кафедры беларускай літаратуры педінстытута.

З 1975 года дацэнт Мінскага інстытута культуры.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар манаграфій, артыкулаў, рэцэнзій пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, вучэбных і метадычных дапаможнікаў, праграм для студэнтаў ВНУ, раздзелаў падручніка «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917—1940» і інш.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вершы друкаваў у часопісах «Полымя», «Маладосць», «Крыніца», газеце «Літаратура і Мастацтва». У 1998 годзе выйшаў зборнік вершаў «Паклон».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Савік, Л. С. Майсеенка Анатоль / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]; маст. рэд. В. Г. Загародні. — Мінск : БелЭн, 1994. — Т. 4 : Лазарук-Перкін. — С. 160—161.