Анатоль Ціханавіч Глаз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анатолій Ціханавіч Глаз)
Анатоль Ціханавіч Глаз
Дата нараджэння 8 лістапада 1951(1951-11-08) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Анатоль Анатолевіч Глаз
Род дзейнасці дацэнт, палітык
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Альма-матар
Партыя
Узнагароды

Анатоль Ціханавіч Глаз (нар. 8 лістапада 1951, в. Калацічы, Глускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 лістапада 1951 года ў в. Калацічы Глускага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію з прысваеннем кваліфікацыі «Вучоны аграном-эканаміст», Мінскую вышэйшую партыйную школу па спецыяльнасці «Партыйнае і савецкае будаўніцтва».

Працоўную дзейнасць пачаў галоўным аграномам калгаса імя Чапаева Глускага раёна. Быў другім і першым сакратаром Глускага райкама ЛКСМБ, другім і першым сакратаром Магілёўскага абкама ЛКСМБ. Працаваў старшынёй выканкама Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў працоўных, першым сакратаром Бялыніцкага райкама Камуністычнай партыі Беларусі, старшынёй Бялыніцкага раённага Савета народных дэпутатаў, намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях вытворчага аб’яднання «Бабруйскмэбля». Займаў пасады старшыні Бабруйскага райвыканкама, намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Францыска Скарыны,
  • Медаль «За працоўную доблесць»,
  • медаль Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі «За ратную доблесць»,
  • знак «За асабісты ўклад у развіццё культуры»,
  • знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь»,
  • ордэн Рускай праваслаўнай царквы Святога цэсарэвіча Дзмітрыя[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Сын — Анатоль Анатолевіч Глаз (1982 г.н.), беларускі дыпламат.

Зноскі