Анатоль Анатолевіч Глаз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Анатолевіч Глаз
Прэс-сакратар МЗС Рэспублікі Беларусь
з 11 чэрвеня 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Дзмітрый Мірончык

Нараджэнне 31 ліпеня 1982(1982-07-31) (41 год)
Бацька Анатоль Ціханавіч Глаз
Дзейнасць дыпламат

Анатоль Анатолевіч[1][2] Глаз (нар. 31 ліпеня 1982 г.) — дыпламат МЗС Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Анатоля Ціханавіча Глаза, былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена рэспубліканскага савета ГА «Белая Русь», у савецкія часы — старшыні Бабруйскага райвыканкама і першага сакратара Бялыніцкага райкама Кампартыі БССР[3].

Працаваў на дыпламатычнай службе як мінімум з 2005 г. у аддзеле Усходняй Еўропы галоўнага ўпраўлення Еўропы МЗС Беларусі[4].

З 2007 па 2009 год служыў другім і першым сакратаром пасольства Беларусі ў Італіі[4].

З 2009 па 2014 год працаваў у Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі[4].

З 2014 па 2018 год служыў старшым дарадцам пасольства Беларусі ў Італіі, дзе займаўся пытаннямі двухбаковага палітычнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння са СМІ, развіцця дагаворна-прававой базы і іншых сфер[4].

У 2018 г. вярнуўся на працу з МЗС, займаў пасаду старшага дарадцы міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі, а 11 чэрвеня 2018 г. прызначаны начальнікам упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі (прэс-сакратаром) МЗС Беларусі[4].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

На пасадзе прэс-сакратара МЗС агучваў афіцыйную пазіцыю Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку падчас разгону сілавікамі пратэстаў у 2020—2021 гг.

Крытыкаваў абмеркаванне міжнароднай супольнасцю пытанняў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі[5], у тым ліку з удзелам праціўнікаў А. Лукашэнкі[6][7].

Асуджаў міжнародныя санкцыі супраць Лукашэнкі[8][9][10], працяг мандату спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі[11]

Абвяшчаў пра ўвядзенне санкцый супраць замежных службовых асоб і зніжэнне ўзроўню кантактаў з замежнымі дыпламатамі ў адказ на дзеянні міжнароднай супольнасці ў дачыненні да Беларусі пасля падзей 2020 г.[12]

У 2018 годзе агучваў заведама завышаныя звесткі аб колькасці ўцекачоў з Украіны ў Беларусі пасля ўкраінскай вайны[13].

Пасля жорсткага падаўлення пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, італьянскі бок не хацеў прымаць даверчую грамату Анатоля Глаза, як новага пасла Беларусі ў Італіі[14].

2 снежня 2021 года Анатоль Глаз быў даданы ў чорны спіс Еўрасаюза[15]. 20 снежня Глаза ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[16]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[17][18].

Зноскі

  1. РЕЗУЛЬТАТЫ КОНКУРСНОГО ОТБОРА СЛУШАТЕЛЕЙ МЕЖДУНАРОДНОЙ ШКОЛЫ ПО ПРОБЛЕМАМ ГЛОБАЛЬНОЙ БЕЗОПАСНОСТИ 2018 Архівавана 20 студзеня 2021. [Вынікі конкурснага адбору слухачоў Міжнароднай школы па праблемах глабальнай бяспекі 2018] — ПИР-Центр
  2. Как разобраться в непростой ситуации в Беларуси, рассказали эксперты Архівавана 31 студзеня 2021. [Як разабрацца ў няпростай сітуаціі ў Беларусі, расказалі эксперты] — АНТ, 21 жніўня 2020 г.
  3. «Закат эпохи Лукашенко обещает быть захватывающим зрелищем» [Закат эпохі Лукашэнкі абяцае быць захапляючым відовішчам] — EADaily, 15 сакавіка 2019
  4. а б в г д Новым прэс-сакратаром МЗС Беларусі назначаны Анатоль Глаз Архівавана 29 студзеня 2021. — БелТА, 12 чэрвеня 2018 г.
  5. «Мы не маем патрэбы ў заежджаных парадах». МЗС Беларусі адрэагаваў на словы Зяленскага пра новыя выбары — Радыё Свабода, 23 жніўня 2020 г.
  6. МЗС: дзівіць цынізм і двудушнасць Эстоніі, якая працягвае ўпівацца статусам непастаяннага сябра Савета бяспекі ААН — Радыё Свабода, 22 студзеня 2021 г.
  7. «Нахабнае ўмяшанне ва ўнутраныя справы». МЗС пра ўдзел Ціханоўскай у сустрэчы міністраў замежных спраў Еўразвязу — Радыё Свабода, 19 верасня 2020 г.
  8. МЗС Беларусі: санкцыі — гэта канец палітыкі — Белсат, 15 жніўня 2020 г.
  9. Ответ пресс-секретаря МИД А.Глаза на вопрос ТАСС о реакции на решение Совета ЕС об утверждении третьего пакета санкций против Беларуси [Адказ прэс-сакратара МЗС А. Глаза на пытанне ТАСС пра рэакцыю на рашэнне Савета Еўрапейскага Саюза аб зацверджанні трэцяга пакету санкцый супраць Беларусі]
  10. Афіцыйны Менск адрэагаваў на амерыканскі «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» — Радыё Свабода, 29 снежня 2020 г.
  11. МЗС назвала «бессэнсоўным дзеяннем» працяг мандату спецдакладчыка ААН па Беларусі — Радыё Свабода, 20 ліпеня 2020 г.
  12. Менск увёў візавыя санкцыі супраць «найбольш заангажаваных у дачыненні да Беларусі прадстаўнікоў Еўразвязу» — Радыё Свабода, 2 кастрычніка 2020 г.
  13. Фэйкі і дэзінфармацыя: ўкраінскія ўцекачы ў Рэспубліцы Беларусь — InformNapalm, 1 лютага 2019 г.
  14. Francesco Battistini. Roma sospende il via libera all’ambasciatore bielorusso fedelissimo di Lukashenko (італ.). Corriere della Sera (5 чэрвеня 2021). Праверана 6 чэрвеня 2021.
  15. ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам. Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  16. Searching for subjects of sanctions
  17. Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія. Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  18. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.