Анатомія раслін
Раздзел батанікі
Анатомія раслін
|
Аб'екты даследавання |
Раздзелы батанікі |
Альгалогія · Анатомія раслін · Брыялогія · Геабатаніка · Геаграфія раслін · Дэндралогія · Дыяспаралогія · Карпалогія · Ліхеналогія · Мікагеаграфія · Мікалогія · Марфалогія раслін · Палеабатаніка · Паліналогія · Сістэматыка раслін · Фізіялогія раслін · Фітапаталогія · Фларыстыка · Экалогія раслін · Этнабатаніка… |
Знакамітыя батанікі |
Тэафраст |
Гісторыя |
Гісторыя батанікі |
Анатомія раслін — раздзел батанікі, які вывучае ўнутраную будову органаў і тканак раслін.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Узнікненне і развіццё анатоміі раслін звязана з вынаходствам мікраскопа і працамі італьянскага біёлага М. Мальпігі і англійскага батаніка Н. Гру (мікраскапічнае вывучэнне раслінных аб'ектаў; 2-я палова 17 стагоддзя), стварэннем клетачнай тэорыі (нямецкі біёлаг Т. Шван, 1839), даследаваннем раслінных тканак, клетак і іх арганоідаў (2-я палова 19 ст. — пач. 20 ст.) паралельна з вывучэннем іх росту, развіцця і дыферэнцыроўкі ў працэсе антагенезу.
Значную ролю ў развіцці анатоміі раслін адыгралі працы рускіх батанікаў І. В. Баранецкага, С. П. Костычава, В. Р. Заленскага, В. Ф. Раздорскага, В. Р. Аляксандрава, В. М. Радкевіч, А. А. Яцэнка-Хмялеўскага, В. К. Васілеўскай, М. Ф. Данілавай і інш.
На Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
На Беларусі анатомія раслін развіваецца з 1930-х гадоў (К. Г. Рэнард, А. Л. Новікаў, С. У. Калішэвіч).
Навукова-даследчая работа вядзецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, інстытутах біялагічнага аддзялення НАН РБ, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, Гомельскім і Беларускім тэхналагічных універсітэтах і інш.
У 1954—1966 гадах выкананы работа па экалагічнай, параўнальнай і тэхнічнай анатоміі раслін (В. Я. Віхроў, Р. Ц. Пратасевіч, А. С. Самцоў).
Вывучаюцца зменлівасць анатамічнай будовы дзікарослых і культурных раслін пад уплывам генетычных і фізіялагічных фактараў, а таксама дрэвавых раслін пад уплывам экалагічных умоў, вырашаюцца пытанні палягання сельскагаспадарчых культур (Н. С. Суднік, А. В. Пятрэнка, Пратасевіч, Т. Ф. Дзяругіна, Г. А. Новікава, А. Р. Тэн, А. І. Аляксеева, Н. С. Кісялёва і інш.).
Даныя анатоміі раслін выкарыстоўваюць у аграноміі, тэхніцы, гісторыі культуры, археалогіі, прамысловасці (харчовай, мэблевай, фармацэўтычнай, цэлюлозна-папяровай і інш.). Істотнае развіццё атрымліваюць эвалюцыйны і экалагічна кірункі вывучэння анатоміі раслін.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.