Анджэй Лепер
Анджэй Лепер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Анджэй Збігнеў Лепер | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Krzysztof Jurgiel[d] | ||||||
Пераемнік | Wojciech Mojzesowicz[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марэк Бароўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Genowefa Wiśniowska[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 чэрвеня 1954[1] |
||||||
Смерць |
5 жніўня 2011[2][1] (57 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | Самаабарона Рэспублікі Польшча | ||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | палітыка[4] | ||||||
![]() |
Анджэй Збігнеў Лепер (польск.: Andrzej Zbigniew Lepper; [ˈandʐɛj ˈzbʲigɲɛf ˈlɛp:ɛr]; 13 чэрвеня 1954, Ставенцына, Паморскае ваяводства — 5 жніўня 2011, Варшава) — польскі палітык, заснавальнік і лідар партыі «Самаабарона», віцэ-прэм'ер і міністр сельскай гаспадаркі ў 2006-2007.
Займаўся сельскай гаспадаркай, але ў канцы 80-х — пачатку 90-х фінансавае становішча значна пагоршылася, і Лепер узначаліў сялянскія дэманстрацыі супраць пагаршэння ўмоў жыцця і гаспарадання. У 1989 годзе заснаваў прафсаюз «Самаабарона», а ў 1992 годзе — аднайменную партыю папулісцкай скіраванасці. У 1995, 2000, 2005 і 2010 удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, у 2005 годзе заняў трэцяе месца (атрымаў 2 259 094 ці 15,11% галасоў). У 2001-2007 — дэпутат Сейма. У 2006 годзе ўвайшоў у кансерватыўную кіруючую кааліцыю братоў Качыньскіх, займаў пасаду віцэ-прэм'ера і міністра сельскай гаспадаркі, аднак праз год кааліцыя развалілася. У 2007 годзе не быў пераабраны ў Сейм.
Павесіўся 5 жніўня 2011 года ў варшаўскім офісе партыі[5].
Зноскі
- ↑ а б Andrzej Lepper // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.bbc.co.uk/news/world-europe-14424247
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #124215866 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Наша ніва: Скончыў жыццё самагубствам польскі палітык-папуліст Анджэй Лепер
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анджэй Лепер
- Дэпутаты Еўрапарламента
- Нарадзіліся 13 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Паморскім ваяводстве
- Памерлі 5 жніўня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў Польшчы
- Асобы
- Дэпутаты Еўрапарламента ад Польшчы
- Кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы
- Міністры сельскай гаспадаркі Польшчы
- Члены партыі «Самаабарона»
- Палітыкі-самазабойцы
- Дэпутаты Сейма Польшчы 4 склікання
- Дэпутаты Сейма Польшчы 5 склікання