Перайсці да зместу

Андрэевыя імхі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэевыя імхі

Andreaea frigida
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Andreaeopsida J.H.Schaffn.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  15743
NCBI  113507
EOL  3769

Андрэевыя імхі, Андрэіды (Andreaeopsida) — клас (падклас) імхоў.

Старажытаая група імхоў, якія, магчыма, існуюць з верхняга дэвону-карбону. Шэрагам прыкмет нагадваюць брыевыя імхі, адрозніваюцца тым, што каробачка раскрываецца прадаўгаватымі шчылінамі, ях у пячоначнікаў.

Сцябло шматразова разгаліноўваецца, прымацоўваецца да субстрату рызоідамі. Лісцікі часцей аднаслойныя, часам з жылкай пасярэдзіне.

Антэрыдыі і архегоніі — на верхавінах розных галінак. Будова і развіццё палавых органаў такія ж, як у Bryidae.

Спарагон андрэевых імхоў у многім нагадвае спарагон сфагнуму: каробачка на ножцы з купалападобным спарангіем, у некаторых на несапраўднай ножцы. Каробачка ўскрываецца ў большасці Andreaeidae шчылінамі. Пратанема пласціністая.

Прыстасаваны да скальна-камяністых субстратау, вытрымліваюць нізкія тэмпературы і працяглае высыханне. Клас прадстаўлены пераважна горнымі раслінамі, уключае сямейства андрэевых (каля 120 відаў). На Беларусі сустракаецца адзіны від — андрэя скальная (Andreaea rupestris).

Андрэевыя імхі займаюць прамежкавае становішча паміж сфагнавымі і зялёнымі імхамі. Са сфагнавымі іх збліжае будова ліста (аднаслойнасць), будова спарагона (наяўнасць несапраўднай ножкі і купалападобнага спарангія). З зялёнымі імхамі ў іх падобны знешні выгляд, будова і развіццё антэрыдыяў і архегоніяў.

  • Рыкоўскі Г. Андрэевыя імхі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Сапегін Л. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6