Андрэй Іванавіч Сяржанін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Іванавіч Сяржанін
Дата нараджэння 28 жніўня (9 верасня) 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1975(1975-04-13) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
заслужаны дзеяч навукі РСФСР

Андрэй Іванавіч Сяржанін (18991975) — савецкі хірург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 верасня (28 жніўня) 1899 года у мястэчку Любань (сёння Мінская вобласць, Беларусь) у сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў медыцынскі факультэт БДУ (1927). Ардынатар клінікі пры кафедры тапаграфічнай, анатамічнай і аперацыйнай хірургіі ММІ (1930—1932). Асістэнт яго хірургічнай клінікі (1932—1936). Асістэнт, дацэнт кафедры агульнай хірургіі ВДМІ імя М. Н. Бурдэнкі (1937—1941). Член ВКП (б). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваенны ўрач. Дацэнт хірургічнай клінікі (1945—1947), загадчык кафедры дзіцячай хірургіі (1947—1950), загадчык кафедры факультэцкай хірургіі (1950—1974) ВДМІ імя М. Н. Бурдэнкі. Адначасова галоўны хірург Варонежа. Доктар медыцынскіх навук (1947). Прафесар (1948)

Памёр 13 красавіка 1975 года. Пахаваны ў Варонежы на Камінтэрнаўскіх могілках.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 70 навуковых прац, прысвечаных хірургічнаму лячэнню органаў брушной поласці, пытанням траўматалогіі і ўралогіі, у тым ліку кнігі: «Лячэнне агнястрэльных раненняў суставаў у франтавым раёне» (Мінск, 1947) і іншыя.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі