Андрэй Агеевіч Блажко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Агеевіч Блажко
Дата нараджэння 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 17 мая 1920(1920-05-17)
Альма-матар
Камандаваў Дукорскімі партызанамі

Андрэй Агеевіч Блажко (1895, в. Харэвічы (цяпер у межах в. Дукора), Пухавіцкі раён — 17 мая 1920) — арганізатар і кіраўнік дукорскіх партызан[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дукора. Вуліца Блажко

Член РКП(б). З 1915 года матрос Балтыйскага флоту. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. Падчас польскай інтэрвенцыі ў 1919 годзе камандзір партызанскага атрада Дукорскай воласці, у яго доме размяшчаўся штаб атрада. 3 мая 1920 года арыштаваны, расстраляны ва ўрочышчы Пушча, разам з 15 іншых партызан.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Таблічка ў памяць аб загінуўшых дукорскіх партызан.

У вёсцы Дукора яго імем названа вуліца, на магіле помнік[1]. У цэнры вёскі знаходзіцца таблічка ў памяць аб загінуўшых дукорскіх партызан.

Дукорскім партызанам прысвечана п’еса мясцовага настаўніка, аднаго з пачынальнікаў сучаснай беларускай драматургіі Васіля Гарбацэвіча «Чырвоныя кветкі Беларусі». Дзейнасць дукорскіх партызан стала асновай вядомай п’есы Кандрата Крапівы «Партызаны».

На працягу многіх дзесяцігоддзяў мясцовы калгас і школа насілі імя 16 партызан[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Блажко Андрей Агеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 60. — 737 с.
  2. https://www.sb.by/articles/legendy-i-byli-starazhytnay-dukory.html