Васіль Савіч Гарбацэвіч
Васіль Савіч Гарбацэвіч | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 19 красавіка 1893 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 17 верасня 1985 (92 гады) |
Грамадзянства: | |
Альма-матар: | |
Месца працы: | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | мемуарыст, драматург |
Мова твораў: | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды: |
Васіль Савіч Гарбацэвіч (19 красавіка 1893, вёска Дукарка (цяпер Дукора) Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 17 верасня 1985) — беларускі драматург, мемуарыст, педагог. Заслужаны настаўнік БССР (1947)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1913 г. скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам Лютаўскай земскай школы пад Сянно (1913—1915). Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1918). Настаўнічаў у Дукорскай школе (1918—1924), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Магілёўскім педагагічным тэхнікуме (1924—1929). Арганізатар і кіраўнік Магілёўскага філіяла «Маладняка». У 1933 г. скончыў Мінскі вышэйшы педагагічны інстытут[1].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 г. пад Каневам быў цяжка паранены. Настаўнічаў з перапынкамі ў вёсцы Дукора на Міншчыне (1933—1957). Сябра СП СССР з 1981 г.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Для творчасці пісьменніка характэрна адчуванне сучаснасці, насычанасць маляўнічымі фальклорнымі матывамі, яркая сцэнічнасць, глыбокае веданне народнай мовы[2].
Аўтар п'ес «Вяселле» (напісана на аснове беларускага вясельнага абраду, пастаноўка Беларускага драматычнага тэатра 1921), «Чырвоныя кветкі Беларусі» (пра подзвіг дукорскіх партызан у барацьбе супраць польскіх акупантаў, апублікавана і пастаўлена ў 1923, асобнае выданне ў 1959), «Пад вішнёвымі садкамі» (апублікавана ў 1927), «Песні нашых дзён» (прысвечана калектывізацыі, 1930)[1]. У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес «Чырвоныя кветкі Беларусі». Аўтар успамінаў пра сустрэчы з М. Багдановічам у Яраслаўлі («Шлях паэта», 1975).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- ордэн Айчыннай вайны I ступені
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Горбацевич Василий Саввич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 159. — 737 с.
- ↑ Васіль Савіч Гарбацэвіч
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / складальнік А. К. Гардзіцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X. С. 121.
- Завадская, І. Тэатр аднаго настаўніка / І. Завадская // Роднае слова. — 2003. — № 4. — С. 102.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 19 красавіка
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Дукоры
- Памерлі 17 верасня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Заслужаныя настаўнікі БССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі Беларусі
- Драматургі СССР
- Мемуарысты Беларусі
- Мемуарысты СССР
- Беларускамоўныя пісьменнікі