Дукорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа
Выгляд
(Пасля перасылкі з Дукорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа)
Дукорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа | |
---|---|
![]() | |
Заснавана | 1863 |
Тып | школа |
Сайт | schooldukora.edu.minskregion.by/… |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дукорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d0/Dukora%2C_A%C5%A1torp._%D0%94%D1%83%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%B0%2C_%D0%90%D1%88%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%BF_%281932%29.jpg/220px-Dukora%2C_A%C5%A1torp._%D0%94%D1%83%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%B0%2C_%D0%90%D1%88%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%BF_%281932%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Dukora%2C_A%C5%A1torp._%D0%94%D1%83%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%B0%2C_%D0%90%D1%88%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%BF_%2805.1939%29.jpg/220px-Dukora%2C_A%C5%A1torp._%D0%94%D1%83%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%B0%2C_%D0%90%D1%88%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%BF_%2805.1939%29.jpg)
У 1863 г. у в. Дукора было адкрыта народнае вучылішча. У 1906 г. вучылішча стала двухкласным.
У 1918 г. дзякуючы ўраджэнцам Дукоры І. В. Пісарчыку, В. С. Гарбацэвічу тут было адкрыта вышэйшае пачатковае вучылішча. У 1921 г. вучылішча стала школай 2-й ступені (семігодкай). У 1939 г. Дукорская школа стала сярэдняй. Угады Другой сусветнай вайны не дзейнічала.
У 1961—1965 гг. быў пабудаваны тыповы будынак школы.[1]
Настаўніцкі калектыў
[правіць | правіць зыходнік]Васіль Савіч Гарбацэвіч — беларускі драматург, мемуарыст, педагог. Заслужаны настаўнік БССР.
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Елісеевіч Лабанок — Герой Савецкага Саюза.
- Алесь Пісарык — беларускі паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
- Андрэй Агеевіч Блажко — арганізатар і кіраўнік дукорскіх партызан.
- Марыя Андрэеўна Жыдовіч — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук, прафесар , Заслужаны дзеяч навукі БССР.
- Таццяна Андрэеўна Бандарчык — беларуская актрыса.
- Сяргей Мікалаевіч Капскі — ваяр-інтэрнацыяналіст.
- Сяргей Рыгоравіч Шэлег — ваяр-інтэрнацыяналіст.