Андрэй Аляксеевіч Паўлухін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Аляксеевіч Паўлухін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 снежня 1980(1980-12-10) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Валодае мовамі беларуская і руская

Андрэй Аляксеевіч Паўлухін (нар. 10 снежня 1980, Рагачоў) — беларускі пісьменнік-фантаст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1980 да 1986 года жыў у Анапе. У 1986 годзе вярнуўся ў Рагачоў. У 1999 годзе паступіў у Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум па спецыяльнасці «бібліятэкар-бібліёграф», «тэхнік-тэхнолаг бібліятэчна-інфармацыйных сістэм». Піша на беларускай і рускай мовах у рэчышчы кіберпанку, навуковай фантастыкай і альтэрнатыўнай гісторыі.

Друкаваўся ў беларускіх («Дзеяслоў», «Беларусь», «ЛіМ», «Маладосць», «Першацвет», «Чырвоная змена», «Свабоднае слова») і расійскіх («Полдень, XXI век», «Золотое перо», «Юный техник», «Новая Россия», «Анапа», CD «Мира фантастики») газетах і часопісах, зборніках («Фантастика-2003/2», «Фантастика-2005/1», «Что там, за дверью?», «Панядзелак», «Настрой», «Золотой Рог», «Славянские колокола»).

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Белополис (2003)
  • Портал (2005)
  • Электрычныя сны (2006)
  • Загрузіце сябе ў нябёсы. Фантастычныя апавяданні. «Дзеяслоў», № 22, 2006
  • Время теней (2007)