Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна  (МДБК імя А. С. Пушкіна)
Дата заснавання 26 кастрычніка 1946
Тып каледж
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Магілёў
Адрас 212022, г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 7
www.mgbk.mogilev.by

Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна — колішняя сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Магілёве. Размяшчаўся па адрасе вул. Касманаўтаў, 7. Заснаваны ў 1946 годзе. У 2017 годзе далучаны да Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. На працягу ўсяго свайго існавання заставаўся адзінай навучальнай установай у Беларусі, якая рыхтавала спецыялістаў бібліятэчнай справы з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны як Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум у адпаведнасці з Пастановай Савета Народных камісараў Беларускай ССР № 1638 ад 26 кастрычніка 1946 года. Першапачаткова заснавання тэхнікум не меў уласнага памяшкання і размяшчаўся ў будынку культурна-асветнага вучылішча імя Н. К. Крупскай у г. Магілёве[1].

1 ліпеня 1948 года тэхнікум быў пераведзены ў г. Мінск. У 1949 годзе Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР бібліятэчнаму тэхнікуму прысвоена імя А. С. Пушкіна ў сувязі са 150-годдзем з дня нараджэння рускага паэта. У гэтым жа годзе адбыўся 1-ы выпуск 55 спецыялістаў. У 1950 годзе ў навучальнай установе адкрыта завочнае аддзяленне[1].

У жніўні 1961 года тэхнікум ізноў пераведзены ў Магілёў, дзе размясціўся ў будынку машынабудаўнічага інстытута. У 1967 годзе тэхнікум атрымаў новы будынак з актавай і спартыўнай заламі і інтэрнат[1].

З 1994 года дзейнічала сістэма бесперапыннай падрыхтоўкі спецыялістаў у комплексе «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў — Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна». З 1995 года вядзецца падрыхтоўка па дзвюх дадатковых спецыялізацыях: «Аўтаматызаваныя бібліятэчныя і інфармацыйныя сістэмы»; «Бібліятэчна-клубная праца»[1].

26 сакавіка 2009 года тэхнікум ператвораны ў Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна. У гэтым жа годзе адбылася акрэдытацыя спецыяльнасцей «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» і «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання і архівазнаўства». 1 лістапада 2010 года акрэдытавана спецыяльнасць «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання»[1].

1 верасня 2017 года далучаны да Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў[2].

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Бібліятэказнаўства і бібліяграфія
  • Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

mgbk.mogilev.by — афіцыйны сайт МДБК імя А. С. Пушкіна