Андрэй Анатольевіч Рыбак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Анатольевіч Рыбак
Нараджэнне 4 снежня 1970(1970-12-04) (53 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы

Андрэй Анатольевіч Рыбак (нар. 4 снежня 1970, Салігорск Мінскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізіка), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (арганізацыя і кіраванне вытворчасцю).

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам КВПіА сільвінітавай абагачальнай фабрыкі Першага рудаўпраўлення вытворчага аб’яднання «Беларуськалій». Працаваў інжынерам-праграмістам, эканамістам, нарміроўшчыкам солеабагачальнай фабрыкі, начальнікам бюро планава-эканамічнага, арганізацыі працы і заработнай платы аўтатранспартнага цэха, вядучым інжынерам, намеснікам начальніка аддзела арганізацыі працы і заработнай платы, начальнікам аддзела эканамічнага аналізу, намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях і лагістыцы — начальнікам упраўлення продажаў і лагістыкі адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі