Андрэй Віктаравіч Штыгель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Андрэй Штыгель
Поўнае імя Андрэй Віктаравіч Штыгель
Нарадзіўся 22 чэрвеня 1994(1994-06-22)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2012 Беларусь Нёман (Гродна) 0 (0)
2012—2014 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2012   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 14 (1)
2015 Беларусь Нёман (Гродна) 3 (0)
2015   Беларусь Ліда 15 (3)
2016 Беларусь Ліда 24 (1)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 24 (0)
2018 Беларусь Гомель 15 (1)
2019 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 25 (3)
2021 Беларусь Смаргонь 20 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Андрэй Штыгель (нар. 22 чэрвеня 1994, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, з 2010 года выступаў за дубль мясцовага «Нёмана». У 2012 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку выступаў за фарм-клуб «Дынама-2», а пасля таго, як той спыніў існаванне пасля сезона 2012, далучыўся да дубля дынамаўцаў, дзе трывала гуляў на працягу двух гадоў.

Са студзеня 2015 года трэніраваўся разам з «Нёманам». 4 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з гродзенскім клубам[2]. 18 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 87-й хвіліне ў матчы супраць «Гомеля» (0:0). Аднак, замацавацца ў элітным дывізіёне не здолеў, за паўгады толькі тры разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, гуляў пераважна за дубль. У ліпені накіраваўся на прагляд у «Ліду», і ў жніўні перайшоў у гэты клуб на правах арэнды[3]. У складзе «Ліды» стаў іграком асновы.

Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года вярнуўся ў Гродна[4], аднак у лютым 2016 года пакінуў «Нёман»[5]. Пасля зыходу з гродзенскага клуба зноў далучыўся да «Ліды», з якой у сакавіку падпісаў кантракт[6].

У студзені 2017 года пачаў падрыхтоўку да новага сезона з «Лідай», але пазней пакінуў каманду[7], каб адправіцца на прагляд у «Нафтан». У лютым 2017 года падпісаў кантракт з наваполацкім клубам[8]. У першай палове сезона 2017 выхадзіў на замену, гуляў за дубль, але пазней замацаваўся ў аснове на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У студзені 2018 года далучыўся да «Гомеля» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. У складзе гомельскай каманды стаў пераважна выхадзіць на замену. У студзені 2019 года пакінуў «Гомель»[10].

Неўзабаве пасля зыходу з «Гомеля» накіраваўся на прагляд у «Нафтан» і ў выніку зноў стаў іграком наваполацкага клуба, дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на адзін год[11]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў выпраўленчых работ[12].

У пачатку 2021 года, па заканчэнні дыскваліфікацыі, стаў іграком «Смаргоні», дзе гуляў у аснове. У снежні 2021 года за паўторную спробу маніпуляцыі вынікамі футбольных матчаў атрымаў пажыццёвую дыскваліфікацыю[13].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Нёман Беларусь 5 0
2011 дубль Нёман Беларусь 17 0
2012 (1) дубль Нёман Беларусь 2 1
2012 (2) Д3 Дынама-2 Беларусь 14 1
2013 дубль Дынама Беларусь 28 0
2014 дубль Дынама Беларусь 23 1
2015 (1) Д1 Нёман Беларусь 3 0
2015 (2) Д2 Ліда Беларусь 15 3
2016 Д2 Ліда Беларусь 24 1
2017 Д1 Нафтан Беларусь 24 0
2018 Д1 Гомель Беларусь 15 1
2019 Д2 Нафтан Беларусь 25 3
2021 Д1 Смаргонь Беларусь 20 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Andrey Shtygel // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Андрей Штыгель подписал контракт с "Неманом" (руск.). football.by (4 сакавіка 2015). Праверана 17 красавіка 2024.
  3. "Неман" отдал Андрея Штыгеля в аренду "Лиде" (руск.). football.by (4 жніўня 2015). Праверана 17 красавіка 2024.
  4. Новости. Интрига Гродно (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (26 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  5. Латвийский полузащитник Речицкий находится на просмотре в «Немане», Штыгель покинул команду (руск.). by.tribuna.com.
  6. Дмитрий Таращик, Руслан Тулай и Андрей Штыгель подписали контракты с "Лидой" (руск.). football.by (4 сакавіка 2016). Праверана 17 красавіка 2024.
  7. Штыгель покинул "Лиду" (руск.). football.by (13 лютага 2017). Праверана 17 красавіка 2024.
  8. Мараховский, Штыгель, Лисица и еще четыре игрока стали игроками "Нафтана" (руск.). football.by (27 лютага 2017). Праверана 17 красавіка 2024.
  9. Штыгель стал игроком "Гомеля" (руск.). football.by (18 студзеня 2018). Праверана 17 красавіка 2024.
  10. Штыгель покинул "Гомель" (руск.). football.by (14 студзеня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  11. Сучков и Белявский - персоны нон-грата, еще 14 игроков дисквалифицированы. АБФФ наказала за "договорняки" (руск.). football.by (16 студзеня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.
  12. Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда (руск.). football.by (13 ліпеня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.
  13. КДК АБФФ дисквалифицировал Чмырикова на год, Штыгеля пожизненно (руск.). football.by (2 снежня 2021). Праверана 17 красавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]