Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў
Мемориальная доска писателю Анатолию Гречаникову.JPG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

8 верасня 1938(1938-09-08)

Месца нараджэння:

Шарпілаўка, Гомельскі раён, Гомельская вобласць, БССР, СССР

Дата смерці:

7 сакавіка 1991(1991-03-07) (52 гады)

Месца смерці:

Мінск, БССР, СССР

Пахаванне:

Усходнія могілкі

Грамадзянства:

Flag of Byelorussian SSR.svg БССР

Альма-матар:

БелДУТ

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

перакладчык, паэт, дзіцячы пісьменнік

Мова твораў:

беларуская

Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў (8 верасня 1938, в. Шарпілаўка, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 7 сакавіка 1991) — беларускі паэт і перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і служачага. Скончыў у 1960 годзе Гомельскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, у 19601962 гадах працаваў на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе, намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага абкома камсамола (1962—1965), першым сакратаром Гомельскага гаркома камсамола (1965—1967). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1969). У 1969—1971 г. — загадчык аддзела літаратуры газеты «Літаратура і мастацтва», у 1971—1976 г. — намеснік старшыні праўлення СП БССР. З 1976 г. — галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», з 1978 г. — часопіса «Бярозка», з 1982 г. — часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1965). Загінуў пры нявысветленых абставінах у 1991 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у друку ў 1957 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Магістраль» (1964), «Круглая плошча» (1971), «Грыбная пара» (1973), «Начная змена» (1975), «Дрэва на выспе» (1977), «Калі далёка ты…» (выбраная лірыка, 1979), «Палессе» (вершы і паэмы, 1983), «Верасень» (1984), «Я вас люблю» (1986), «Жнівень-45» (1990), зборніка паэзіі на рускай мове «Звезды и курганы» (Масква, 1976), кнігі сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988), кніжак для дзяцей «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара» (1980), «Валерка і лятаючая талерка» (1983), «Жывая вада» (казкі, 1985), «Зорны палёт» (вершы, казкі, легенды, 1988). У 1988 г. выйшла «Выбранае».

Пераклаў на беларускую мову зборнік паэзіі Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з Э. Агняцвет, 1985), кнігі вершаў для дзяцей сучасных афганскіх паэтаў «Ватан — значыць Радзіма» (1987), М. Пацхішвілі «Рагатун і рагатуха» (1989), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, літоўскіх, сярэднеазіяцкіх паэтаў і паэтаў замежных славянскіх краін.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за зборнік вершаў «Грыбная пара», Прэміяй на Усесаюзным літаратурным конкурсе імя М. Астроўскага (1978) за зборнік паэзіі «Звезды и курганы». Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за кнігі вершаў «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Анатоль Грачанікаў // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995. Т. 2.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 5. — Мн., 1997.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X