Андрэй Дзічэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Дзічэнка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 лістапада 1988(1988-11-17) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, рэдактар газеты
Жанр навуковая фантастыка
Дэбют кніга «Минское небо»
Грамадская дзейнасць
Член у

Андрэй Дзічэнка (нар. 1988, Калінінград, Расія) — беларускі рускамоўны пісьменнік, журналіст, рэдактар часопісу «Я».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Калінінградзе ў сям’і ваеннага [1]. У 1990-х гадах разам з сям’ёй пераехаў у беларускую Вілейку. Скончыў Вілейскую гімназію № 1 «Логас» (2006), гістарычны факультэт БДПУ імя Максіма Танка (2011). Працаваў журналістам у глянцавым часопісе «Большой». З 2013 года рэдактар беларускага часопіса «Я»[2]. У 2015 годзе працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Знамя юности». Жыве і працуе ў Мінску[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг «Минское небо» (2010), «Аномалии. Inferno» (2011), «Ты — меня» (2012), «Плиты и провалы» (2015), «Сонечны чалавек» (2016). Як рэдактар разам з журналістам Аляксеем Карамазавым склаў зборнік рускамоўнай беларускай прозы «Плот у топи»[4].

Апавяданні ў тым ліку на беларускай мове публікаваліся ў часопісах «Макулатура»[5], «Дзеяслоў» (№ 56, кастрычнік 2012), «Маладосць» (№ 8, жнівень 2012), «Верасень» (№ 7, 2013), «Неман» (№ 6, 2015), «Космопорт» (№ 1(14)[6], 2015), альманаху «Тэксты», газеце «Знамя Юности», а таксама ў расійскіх, амерыканскіх[7][8][9], ізраільскіх[10], нямецкіх[11], сербскіх[12] і азербайджанскіх[13] выданнях.

Як журналіст пісаў артыкулы, прысвечаныя беларускім ветэранам вайны ва В'етнаме[14], праблемам успрымання анкалогіі ў грамадстве[15], жанчын у войску[16], гамафобіі[17] і іншым.

Адзін з удзельнікаў Супольнасці «Забей» і маладзёжнага грамадскага аб'яднання «Фаланстэр». У 29 год у Дзічэнкі быў дыягнаставаны рассеяны склероз, частка тэкстаў прысвечана гэтай тэме [18].

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • У 2014 годзе апавяданне «Трёхсотый» увайшло ў шорт-ліст беларускага літаратурнага конкурсу «Первая глава»[19].
  • Амерыканскім часопісам «New Pop Lit» быў намінаваны на літаратурную прэмію «Pushcart Prize» у 2015 годзе[20].
  • У 2015 і 2016 годзе стаў двойчы лаўрэатам літаратурнага конкурсу «Мост дружбы»[21][22] і быў ўдастоены спецыяльнай намінацыі па выніках літаратурнага конкурсу імя Уладзіміра Карпенкі[23].
  • П'еса пісьменніка «Томми пошёл в атаку», прысвечаная араба-ізраільскаму канфлікту, атрымала дыплом у міжнародным драматургічным конкурсе «Литодрама» (намінацыя «Сучасная прастора»)[24].
  • Апавяданне Дзічэнкі «Кантакт» заняло першае месца ў літаратурным конкурсе газеты «Звязда» па выніках 2016 года.[25].
  • Кніга «Сонечны чалавек» увайшла у шорт-ліст прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча і ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца ў 2017 годзе.[26].
  • Творы Дзічэнкі ўваходзяць у абавязковую праграму на курсе літаратуры Усходняй Еўропы ў амерыканскім Swarthmore College[27].
  • Аповяд Дзічэнкі «Камітэт па расстрэле паэтаў» быў уключаны амерыканскім выдавецтвам Dalkey Archive Press ў анталогію «Best European Fiction 2018»[28].
  • У суаўтарстве з журналісткай Яўгеніяй Доўгай заняў І месца ў конкурсе «Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі-2017» беларускай грамадскай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць»[29].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Творчасць Андрэя Дзічэнкі разглядаецца ў кантэксце кіберпанку і посткіберпанку, але сам аўтар характарызуе свае мастацкія пошукі як увасабленне «рэальнасці, даведзенай да абсурду»[30].

Калі вынесці за дужкі журналісцкія працы Андрэя Дзічэнкі, то яго тэксты ўмоўна можна падзяліць на дзве часткі. Да першай адносяцца кароткія, напоўненыя спецыфічным гумарам апавяданні ў духу Юрыя Мамлеева. Пры гэтым нягледзячы на некаторае сапраўды відавочнае падабенства нельга сказаць, што Дзічэнка з’яўляецца чарговым эпігонам заснавальніка «метафізічнага рэалізму». Хоць трэба прызнаць, што іх героі належаць аднаму — несумненна, «мамлееўскаму» — сусвету. Другая частка складаецца з яго буйных літаратурных форм. І да іх узнікаюць пэўныя пытанні. Узяць, да прыкладу, раман «Пліты і правалы», дзе замест кароткіх і ясных фраз, якія расстрэльваюць ва ўпор, раптам з’яўляюцца грувасткія, перапоўненыя лішнімі дэталямі сказы. Тэкст гэтай галюцынагеннай кнігі настолькі цягучы, што да самай апошняй старонкі даводзіцца боўтацца ў ім, як у балоце, кожны раз чапляючыся за выратавальныя карчы чарговага сюжэтнага павароту.[31].

У рэцэнзіі на кнігу «Best European Fiction 2018» брытанская пісьменніца Джанет Суіні адзначыла, што ў сваёй творчасці Дзічэнка малюе трывожную карціну грамадства, у якім не існуе гармоніі [32].

Рускі літаратуразнаўца Арцём Навічэнкоў адзначае, што кароткія апавяданні Дзічэнкі працягваюць традыцыі рускага класічнага аповяду; у іх пазнаецца ўплыў авангардыстаў 1920 гадоў і савецкіх празаікаў, у першую чаргу, Юрыя Казакова [33].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Минское небо» (выдавецтва «Ковчег», 2010)
  • «Аномалии. Inferno» (электроннае выданне, Thankyou.ru, 2012)
  • «Здравствуйте доктор! Записки пациентов» (у складзе зборніка, «АСТ», 2014)
  • «Кахаць і верыць» (у складзе зборніка, «Мастацкая літаратура», 2013)
  • «Ты - меня» (электроннае выданне, Thankyou.ru, 2013)
  • «Плот у топи» (у складзе зборніка, электроннае выданне, Thankyou.ru, 2014)
  • «Пад зоркай кахання» (у складзе зборніка, «Мастацкая літаратура», 2015)
  • «100 легенд рок-музыки» (у суаўтарстве з Людмілай Пагодзінай, выдавецтва ЭКСМО, 2015)
  • «Плиты и провалы» (выдавецтва «Логвінаў», 2015)
  • «Сонечны чалавек» (выдавецтва «Янушкевіч», 2016)
  • «Ядро материи» (выдавецтва «Янушкевіч», 2017)
  • «Была ночь и не было видно жизни» (выдавецтва часопіса «Солома», 2018)

Зноскі

  1. газета «Звязда».
  2. часопіс Mediakritika.
  3. Либрусек(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2015. Праверана 24 верасня 2016.
  4. часопіс «Kyky».
  5. Часопіс "Макулатура"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2017. Праверана 24 верасня 2016.
  6. часопіс «Космопорт».
  7. часопіс «Soft Cartel»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2018. Праверана 13 сакавіка 2018.
  8. часопіс «New Pop Lit».
  9. часопіс «Speculative fiction».
  10. часопіс «Артикль» №24.
  11. часопіс «Konverter».
  12. часопіс «Воштанице» №24.
  13. часопіс «Тамга».
  14. Часопіс «Я», сакавік 2014 ст.64-68.
  15. Часопіс «Я», верасень 2013 ст.62-66.
  16. Часопіс «Эш», вясна-лета 2013 ст.147.
  17. Часопіс «Имена».
  18. часопіс «The Village Беларусь».
  19. сайт літаратурнага конкурсу «Первая глава».
  20. часопіс «New Pop Lit».
  21. БелТА.
  22. Информационно-аналитический портал Союзного Государства(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2017. Праверана 16 кастрычніка 2017.
  23. Афіцыйны сайт адміністрацыі горада Валгадонска(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2017. Праверана 28 кастрычніка 2016.
  24. сайт клубу пісьменнікаў «Золотые соты»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2016. Праверана 28 кастрычніка 2016.
  25. сайт газеты «Звязда».
  26. сайт беларускага «ПЭН-цэнтру»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2017. Праверана 20 сакавіка 2017.
  27. Swarthmore College афіцыйная старонка установы.
  28. сайт выдавецтва Dalkey Archive Press(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2017. Праверана 12 снежня 2017.
  29. афіцыйны паблік беларускай грамадскай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць».
  30. газета «Звязда».
  31. Кірыл Мяцеліца «Залаты укол», часопіс «Альманах сучаснае беларускае культуры «pARTisan».
  32. Janet Swinney's Reviews.
  33. Часопіс «Прочтение».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]