Андрэй Кавячынскі
Андрэй Кавячынскі | |
---|---|
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык |
Дата нараджэння | 1619 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 1667 |
Месца працы | |
Альма-матар |
Андрэй Кавячынскі (1619, Навагрудскае ваяводства — 29 студзеня 1667) — дзеяч каталіцкай царквы ў ВКЛ.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Належаў да шляхецкага роду герба «Астоя», з якога паходзіў пратэстант Мацей Кавячынскі. У 1634 у Вільні ўступіў у ордэн езуітаў, з 1647 ксёндз. У 1636—38 вывучаў рыторыку ў Нясвіжы, філасофію ў Вільні (1638—41). Выкладаў у Пултуску, Ломжы, Оршы, Полацку (1641—46). Вывучаў маральную тэалогію ў Крожах (1646—48). Прапаведнік у Экімані пад Полацкам (1652—54), віцэ-рэктар калегіума ў Новагародку (1655).
У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) узяты расійскімі войскамі ў няволю. Правёў 3 гады ў Маскве, дзе вёў душпастырскую дзейнасць сярод палонных з ВКЛ, праводзіў дыспуты з праваслаўнымі. На мяжы 1569—60 гадоў сасланы ў Сібір, працаваў у каменяломнях. Дзякуючы дыпламатычным намаганням у 1664 годзе вярнуўся на радзіму. У 1665—67 загадчык маёнткаў калегіума ў Нясвіжы, дзе і памёр. Пакінуў успаміны — адно з першых апісаннях Сібіры (не захаваліся).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1619 годзе
- Нарадзіліся ў Новагародскім ваяводстве
- Памерлі 29 студзеня
- Памерлі ў 1667 годзе
- Выкладчыкі Пултускага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Ломжынскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Віленскай езуіцкай акадэміі
- Выпускнікі Крожскага езуіцкага калегіума
- Езуіты Польшчы
- Сасланыя ў Сібір
- Езуіты Беларусі
- Езуіты Вялікага Княства Літоўскага