Перайсці да зместу

Экімань 1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Экімань 1
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 296 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 214
Аўтамабільны код
2
Экімань 1 на карце Беларусі ±
Экімань 1 (Беларусь)
Экімань 1
Экімань 1 (Віцебская вобласць)
Экімань 1
Абраз «Узнясенне Ісуса Хрыста» з Экімані. Мастацкая галерэя Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка

Экіма́нь 1[1] (трансліт.: Ekimań 1, руск.: Экимань 1) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Экіманскага сельсавета. Размашчана на левым беразе ракі Заходняя Дзвіна, на аўтадарозе Полацк-Дзісна. За 3 кіламетры ад горада і чыгуначнай станцыі Полацк, 108 кіламетраў ад Віцебска.

  • 490 жыхароў, 245 двароў (2003)

Упершыню Экімань згадваецца ў XVI ст. у Полацкай рэвізіі:

" На земли Екиманской мещан сто сорок девят, с которых на тую церков позма прыходит четыры копы петдесят един грошей... "

Паводле звестак з «Рэвізіі» (1552) у Экіманскім пасадзе Полацка было 269 мяшчанскіх двароў. З пяці гарадскіх пасад ён быў другім па колькасці двароў пасля Вялікага (уласна Полацка). Гэтыя землі знаходзіліся ва ўладанні манастыра Іаана Прадцечы, размешчанага на тэрыторыі пасаду Востраў.

У 1582 па загаду караля і вялікага князя Стэфана Баторыя мястэчка Экімань перайшло да Полацкага езуіцкага калегіума. У 1600 езуіты заснавалі тут парафіяльную школу. У 1633, 1682 і 1750 гг. пасля пажараў у Полацку адтуль у Экімань часова пераводзіліся езуіцкія публічныя школы[2].

Экімань неаднаразова цярпела ад маскоўскіх захопнікаў. У выніку Трынаццацігадовай вайны (16541667) насельніцтва мястэчка зменшылася на 90 %.

У XVIII ст. Экімань працягвала знаходзіцца ва ўладанні езуітаў. Тут існаваў драўляны касцёл без плябаніі, царква і заезны дом з памяшканнямі і цагляным сутарэннем і свірнамі. У 1728 езуіты збудавалі цагельню, якая ў сярэдзіне стагоддзя забяспечвала цэглай будаўніцтва мураваных карпусоў Полацкага калегіума. У мястэчку таксама дзейнічаў езуіцкі бровар. Па ліквідацыі ордэна (1773) Экімань перайшла да Баляслава Біспінга (польск.: Biszping), маршалка старадубскага[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Экімань апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Полацкім павеце Віцебскай губерні. У 1848 мястэчка знаходзілася ва ўладанні Беліковічаў, пазней Мальчэўскіх, і лічылася адным з цэнтраў ганчарства. У гэты час тут дзейнічала паромная пераправа, існавалі млын, бровар, школа пры царкве.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Экімань увайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Экімань вярнулі БССР, дзе яна зрабілася цэнтрам сельсавета.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]
  • Базавая школа
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
  • Каля вёскі курганны могільнік крывічоў (2-я палова 10 стагоддзя — 1-я палова 11 стагоддзя)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. а б Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.
  • Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
  • Ekimań // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 324.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.