Андрэй Мацвеевіч Бурак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Мацвеевіч Бурак
Дата нараджэння 1911(1911)
Месца нараджэння в. Асвеіца, Дрысенскі павет, Віцебская губерня, цяпер Верхнядзвінскі раён
Дата смерці 7 кастрычніка 1943(1943-10-07)
Месца смерці Кагарлыкскі раён, Кіеўская вобласць
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411943
Званне Шаблон:СССР, сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Андрэй Мацвеевіч Бурак (1911, в. Асвеіца, Дрысенскі павет, Віцебская губерня, цяпер Верхнядзвінскі раён — 7 кастрычніка 1943, Кагарлыкскі раён, Кіеўская вобласць) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй Бурак нарадзіўся ў рабочай сям'і. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. З 1938 года пражываў разам з сям'ёй у Ніжнім Тагіле Свярдлоўскай вобласці, працаваў спачатку на заводзе імя Куйбышава, затым ва Уральскім леспрамгасе. 14 чэрвеня 1941 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію Ніжнетагільскім раённым ваенным камісарыятам Свярдлоўскай вобласці. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах. Да верасня 1943 года гвардыі чырвонаармеец Андрэй Бурак быў наводчыкам кулямёта 3-га батальёну 198-га гвардзейскага стралковага палка 68-й гвардзейскай стралковай дывізіі 40-й арміі Варонежскага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1][2].

24 верасня 1943 полк Бурака падышоў да Дняпра ў раёне пасёлка Ржышчаў Кагарлыкскага раёна Кіеўскай вобласці Украінскай ССР[1]. Камандаванне прыняло рашэнне паслаць групу байцоў для заняткі плацдарму на яго заходнім беразе. Ноччу гэтая група фарсіравала Дняпро, але трапіла пад шквальны агонь праўзыходных сіл праціўніка. Тады камандаванне паслала новую групу на дапамогу той, што змагалася на плацдарме. У гэту групу ўвайшоў і Бурак. Нягледзячы на масіраваны варожы агонь, група пераправілася і замацавалася на плацдарме. Нямецкія войскі распачалі тры спробы контратакаваць, але ўсе яны праваліліся. Бурак знаходзіўся ў самым цэнтры плацдарма. Агнём свайго кулямёта ён знішчыў каля 100 варожых салдат і афіцэраў, а таксама падбіў танк. 7 Кастрычніцка 1943 года ён загінуў у баі. Пахаваны на ўсходняй ускраіне вёскі Балыка-Шчучынка таго ж раёна[1][2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 лістапада 1943 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі чырвонаармеец Андрэй Бурак пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Быў таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Бурак Андрей Матвеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 91. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 Андрэй Мацвеевіч Бурак на сайце «Героі краіны»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Золотые Звёзды свердловчан. — Свердловск: Средне-Уральское кн.изд. 1970.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.