Андрэй Мінавіч Белавусаў
Андрэй Мінавіч Белавусаў | ||||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1906 | |||
Месца нараджэння | ||||
Дата смерці | 19 лістапада 1976 (70 гадоў) | |||
Месца смерці | ||||
Месца пахавання | ||||
Прыналежнасць | СССР | |||
Род войскаў | пяхота і інжынерныя войскі | |||
Званне |
|
|||
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна | |||
Узнагароды і званні |
|
Андрэй Мінавіч Белавусаў (2 кастрычніка 1906, в. Ходасавічы, Рагачоўскі раён — 19 лістапада 1976) — поўны кавалер ордэна Славы[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 19 верасня (2 кастрычніка) 1906 года ў вёсцы Ходасавічы (цяпер — Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў пачатковую школу. Працаваў у калгасе.
Падчас акупацыі гітлераўцамі Гомельскай вобласці знаходзіўся ў партызанскім атрадзе. Пасля вызвалення вобласці ад акупацыі у чэрвені 1944 года ўступіў у рады Чырвонай Арміі.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1944 года на пасадзе сапёра 657-га асобнага сапёрнага батальёна 370-й стралковай дывізіі (1-ы Беларускі фронт). 14 студзеня 1945 года радавы А. М. Белавусаў абясшкодзіў 42 супрацьтанкавыя міны праціўніка. 29 студзеня 1945 года удзельнічаў у аднаўленні моста праз раку Обра ў раёне горада Мезерытц (цяпер Мендзычэж, Польшча). З 11 па 19 лютага 1945 года пераправіў на лодцы каля 40 яшчыкаў боепрыпасаў і 1,5 т. харчавання. 20 лютага 1945 года падчас мініравання пярэдняга краю абсталяваў 100 гнёздаў для супрацьтанкавых мін.
25 студзеня 1945 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].
10 сакавіка 1945 года кіраваў групай разгароджвання, якой было абясшкоджана 325 супрацьтанкавых і супрацьпяхотных мін праціўніка, асабіста зрабіў 2 праходы ў загародах.
9 красавіка 1945 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].
Яфрэйтар А. М. Белавусаў у ноч на 19 красавіка 1945 года ўдзельнічаў у прарабленні праходаў у мінных палях у раёне нямецкіх гарадоў Лебус і Франкфурт, абясшкодзіў 42 міны. 25 красавіка 1945 года асабіста кіраваў групай сапёраў па навядзенні моста праз Істофковер-канал, чым забяспечыў своечасовую перакідку савецкай ваеннай тэхнікі. 13 чэрвеня 1945 года быў прадстаўлены да узнагароджвання ордэнам Славы 1-й ступені[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года яфррэйтар Белавусаў Андрэй Мінавіч узнагароджаны Ордэнам Славы 1-й ступені[2].
Дэмабілізаваны ў 1946 годзе. Жыў у роднай вёсцы Ходасавічы, працаваў жывёлаводам у калгасе «Новы шлях». Памер 18 лістапада 1976 года.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі[2].
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
У горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці на алеі Герояў у Піянерскім парке ўсталяваны памятны знак А. М. Белавусаву[2].
Зноскі
- ↑ Белоусов Андрей Минович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.
- ↑ а б в г д е Андрэй Мінавіч Белавусаў на сайце «Героі краіны»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беляев И. Н., Сысоев А. Н. Хроника солдатской славы. Минск, 1970.
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена славы. Минск, 2006.
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Лобода В. Ф. Солдатская слава. Книга 2. М., 1967.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Андрэй Мінавіч Белавусаў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
- Памерлі 19 лістапада
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Рагачоўскім раёне
- Пахаваныя ў Рагачоўскім раёне
- Асобы
- Ваенныя СССР
- Кавалеры ордэна Славы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Поўныя кавалеры ордэна Славы