Андрэй Трафімавіч Шакура
Андрэй Трафімавіч Шакура | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 верасня 1923 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 красавіка 1996 (72 гады) |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Андрэй Трафімавіч Шакура (27 верасня 1923, в. Міцькаўшчына, Мсціслаўскі павет — 6 красавіка 1996, г.Барысаў) — дзяржаўны дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 27 верасня 1923 года ў в. Міцькаўшчына Мсціслаўскага павета ў сялянскай сям’і. Да вайны закончыў школу, Мсціслаўскае педвучылішча. У 1942 годзе скончыў Тамбоўскае пяхотнае вучылішча.
У Чырвонай Арміі з ліпеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім і 3-ім Беларускім франтах, камандзір узвода, роты.
Пасля вайны вярнуўся ў родныя мясціны, працаваў у фінансавых органах Мсціслаўскага раёна, працягваў вучыцца ў Бабруйскай абласной аднагадовай партыйнай школе. З 1953 года — старшыня калгаса «Чырвонаармеец», з 1959 года — старшыня калгаса «ХХІ з’езд КПСС».
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
За поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (1966). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума Айчыннай вайны І ступені, двума Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага, медалямі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Алисейко, М. Ты со мной, моё поле/ М. Алисейко // Сов. Белоруссия.—1974.—13 июня.
- Анюкоў, М. Пасланец Мсціслаўшчыны/ М. Анюкоў // Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1971.—30 сак.
- Анюкоў, М. У кіпені жыцця/ М. Анюкоў // Звязда.—1971.—13 ліп.
- Базылева, Т. Жыць для людзей/ Т. Базылева // Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1983.—24 верас.
- Гільбурд, В. Дзеля шчасця людзей / В. Гільдбурд // Беларусь. — 1966.— № 10.— С. 6-7.
- Гільбурд, В. Прысвяціў сябе людскому шчасцю/ В. Гільдбурд // Магілёўс. Праўда.—1966.—9 мая.
- Гордость и слава Могилевщины : в 2 ч. / под редакцией А. Т. Глаза. — Могилев, 2005. — Ч. 2.- С. 115.
- Калеснік, А. Талент быць хлебаробам/ А. Калеснік // Калеснік, А. Касмічны Світанак/ А. Калеснік.—Мн., 1982.—С. 91-122.
- Леганьков, В. Криницы/ В. Леганьков // Дела их золотом горят.—Мн., 1976.—С. 164—172.
- Люди дела. Кто есть кто в Республике Беларусь / под редакцией И. В. Чикалова. — Минск, 1999. — С. 93.
- Шакура Андрэй Трафімавіч // Беларуская ССР: Карот. энцыкл.—1981.—Т. 5.—С.658.
- Шакура Андрэй Трафімавіч: Героі Сацыялістычнай Працы// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С. 499—500.
- Асобы
- Нарадзіліся 27 верасня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
- Памерлі 6 красавіка
- Памерлі ў 1996 годзе
- Члены КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Дэлегаты XXIV з’езда КПСС
- Старшыні калгасаў
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання