Перайсці да зместу

Андрэй Уладзіміравіч Гіро

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Уладзіміравіч Гіро
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія
з 26 чэрвеня 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Уладзімір Скварцоў

Нараджэнне 20 кастрычніка 1967(1967-10-20)
Смерць 17 лістапада 2015(2015-11-17) (48 гадоў)
Адукацыя

Андрэй Уладзіміравіч Гіро (20 кастрычніка 1967, Мінск — 17 лістапада 2015) — беларускі дыпламат.

У 1991 г. скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў па спецыяльнасці «нямецкая і англійская мовы».

У 2003 г. скончыў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «знешняя палітыка і дыпламатыя».

1991—1993 — рэферэнт Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.

1993—1996 — трэці, другі сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

1996—1999 — другі, першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі, Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі, Берн.

1999—2001 — кансультант Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

2001—2005 — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, Вена.

2005—2007 — начальнік аддзела Заходняй Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

2007—2008 — начальнік Консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

2008—2009 — начальнік Галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

26.06.2009 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.

03.09.2009 уручыў Даверчыя граматы Федэральнаму прэзідэнту ФРГ Хорсту Кёлеру.

Займаў пасаду начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 26 чэрвеня 2009 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія[1].

Памёр ва ўзросце 48 гадоў ад анкалагічнага захворвання.