Пётр Вікенцьевіч Садоўскі
| Пётр Садоўскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір | ||||||
| Пераемнік | Пётр Бяляеў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
2 лютага 1941 (85 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | Беларускі рух | ||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук | ||||||
| Дзейнасць | мовазнаўства[1], палітыка[1] і дыпламатыя[1] | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Пётр Вікенцьевіч Садоўскі, вядомы як Пётра Садоўскі (нар. 2 лютага 1941) [2] — беларускі мовазнавец, палітык і дыпламат. Кандыдат філалагічных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 лютага 1941[2][3] года ў вёсцы Будзькаўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці[4].
У 1953—1959 гадах вучыўся ў Мінскім сувораўскім вучылішчы. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Валодае нямецкай, англійскай, іспанскай і французскай мовамі.
Працаваў дацэнтам у ВНУ[4]. Быў членам Прэзідыума і старшынёй камісіі ў замежных справах Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання[5]. У часы парламенцкай дзейнасці быў членам фракцыі Беларускага народнага фронту.
3 чэрвеня 1992 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія[6]; адстаўлены быў 28 кастрычніка 1994 года[7].
Пасля адстаўкі займаецца грамадскай і палітычнай дзейнасцю ў Беларусі. Да 2009 г. быў членам сойму Партыі БНФ[8]. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра[4].
Працаваў у аддзеле знешніх сувязяў «Прыёрбанка»[4].
Аўтар кнігі ўспамінаў «Мой шыбалет» (2008).
Удзельнічаў у акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй, якія адбываліся ў Мінску ў снежні 2019 года. Выканаў патрыятычнаю песню на словы Янкі Купалы «А ў бары-бары тры дарожанькі», якую ён спяваў, будучы дэпутатам Вярхоўнага Савета, на плошчы Незалежнасці 25 жніўня 1991 года. Цэнтральным судом Мінска ў рамках адміністрацыйнага працэсу быў прысуджаны да штрафу[9].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[10].
Зноскі
- ↑ а б в Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Пётра Садоўскі. Мы былі гістарычна шчаслівыя… // Arche, 12 студзеня 2009
- ↑ паводле іншых звестак - у 1939 г.
- ↑ а б в г Юры Дракахруст. Садоўскі Пётра // Акцэнты Свабоды (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2009. — 430 с. — ISBN 978-0-929849-28-7.
- ↑ Пётра Садоўскі: «Была агульная атмасфера чакання вялікіх пераменаў і шчасця…» Архівавана 3 чэрвеня 2009. // Хартыя’97
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 3 июня 1992 г. № 1700-XII «О назначении Садовского П. В. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 1 чэрвеня 2012. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 1994 г. № 219 «Об освобождении П. В. Садовского от обязанностей Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Федеративной Республике Германии» Архівавана 27 мая 2012. (руск.)
- ↑ Галіна Абакунчык: Сойм Партыі БНФ без Баршчэўскага і Садоўскага. Радыё Свабода (7 верасня 2009).
- ↑ «У мяне не сярэдняя адукацыя, я кандыдат навук!» Як судзілі пасла Пятра Садоўскага. Наша Ніва.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100. Радыё Свабода.
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскай вобласці
- Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
- Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Паслы Беларусі ў Германіі
- Мовазнаўцы Беларусі
- Члены Партыі БНФ