Перайсці да зместу

Дзяніс Уладзіміравіч Сідарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяніс Уладзіміравіч Сідарэнка
пасол Беларусі ў Германіі
2016 — 11 сакавіка 2024
Папярэднік Андрэй Уладзіміравіч Гіро

Нараджэнне 10 сакавіка 1976(1976-03-10)
Смерць 23 чэрвеня 2024(2024-06-23)[1][2] (48 гадоў) ці 24 чэрвеня 2024(2024-06-24)[3][4] (48 гадоў)
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяніс Уладзіміравіч Сідарэнка (10 сакавіка 1976(1976-03-10), Мінск23 чэрвеня 2024(2024-06-23)[1][2] ці 24 чэрвеня 2024(2024-06-24)[3][4], Мінск) — беларускі дыпламат.

Нарадзіўся 10 сакавіка 1976 года ў Мінску.

У 1998 годзе скончыў з адзнакай факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны». Скончыў міжнародную праграму палітычных і сацыяльных навук Інстытута палітычных навук г. Парыжа (1996—1997 гг.).

У 1998—2002 гадах быў супрацоўнікам упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва дэпартамента Еўропы МЗС Беларусі.

У 2002—2005 гадах — намеснік кіраўніка Пастаяннай дэлегацыі Рэспублікі Беларусі ў АБСЕ ў Вене. У 2005—2009 гадах — начальнік аддзела АБСЕ і Савета Еўропы МЗС Беларусі.

У 2009—2013 гадах — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене. У 2013—2016 гадах — начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Беларусі.

Валодаў беларускай, рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовамі.

З 25 кастрычніка 2016 года[5][6] па 11 сакавіка 2024 года[7] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.

Па вяртанні ў Беларусь новай пасады не атрымаў, стаў аб’ектам увагі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Паводле крыніц выдання «Наша Ніва», Сідарэнка «не вылазіў з паліграфаў і допытаў»[8].

24 чэрвеня 2024 года скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы са шматпавярховіка[8]. Пахаваны 26 чэрвеня 2024 года[9]. Пра гібель дыпламата Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла толькі пасля таго, як яго пахавалі, не называючы пры гэтым прычыну смерці[10].

Быў жанаты, меў дзвюх дочак[8].

Зноскі

  1. а б Belarus: Former ambassador to Germany dies unexpectedly — 2024. Праверана 28 чэрвеня 2024.
  2. а б Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ — 2024. Праверана 28 чэрвеня 2024.
  3. а б Tödlicher Fenstersturz in Belarus — 2024. Праверана 28 чэрвеня 2024.
  4. а б Памёр 48-гадовы былы пасол у Германіі Дзяніс Сідарэнка — 2024. Праверана 28 чэрвеня 2024.
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 25 октября 2016 года № 391 «О назначении на должность»
  6. Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 11 марта 2024 года № 88 «Об освобождении от должностей»
  8. а б в Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ . Наша Ніва (26 чэрвеня 2024). Праверана 26 чэрвеня 2024.
  9. Facebook. www.facebook.com. Праверана 26 чэрвеня 2024.
  10. Памёр 48-гадовы былы пасол у Германіі Дзяніс Сідарэнка . Наша Ніва (26 чэрвеня 2024). Праверана 26 чэрвеня 2024.