Андрэй Фёдаравіч Ушакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Андрэй Фёдаравіч Ушакоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1912(1912-10-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 1941
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, літаратурны крытык
Мова твораў беларуская

Андрэй Фёдаравіч Ушакоў (16 кастрычніка 1912, вёска Рабяткі, Чавускі раён — 1941) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Закончыў сямігодку, прафшколу металістаў. Вучыўся ў Мінскім педінстытуце, Віцебскім кінатэхнікуме на сцэнарным аддзяленні, Усесаюзным інстытуце кінематаграфіі ў Маскве. У 1939 г. закончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. Працаваў інспектарам ва Упраўленні па справах мастацтва пры СНК БССР. У кастрычніку 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію, працаваў сакратаром дывізіённай газеты «За Советскую Родину». З пачатку Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баях на Магілёўшчыне і Гомельшчыне. Загінуў у ліпені 1941 г. пры пераправе праз Сож.

Першы верш надрукаваны ў 1928 г. у газеце «Чырвоная змена» пад псеўданімам А. Бязьмежны.

Аўтар паэмы «Говар машын», кнігі вершаў «Рабочы пульс», «Зарыва вагранак», «Праца і маладосць», «Голас Радзімы».

Паэзіі пачатку 1930-х гадоў уласцівы тэматыка, рытмы і інтанацыі так званай «ударніцкай» паэзіі. Аўтара перапаўняла натхненне і вера ў тое, што сённяшняя ўдарная праца — гэта падмурак заўтрашняга шчаслівага дня. Разам з паэтам А. Жаўруком выдаў творы для дзяцей «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада». Вершы паэта перакладаліся на рускую, балгарскую, польскую мовы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ушакоў Андрэй Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 290.
  • Ушакоў Андрэй // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 130—133.