Андрэй Якаўлевіч Сцефаненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Якаўлевіч Сцефаненка
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1900(1900-10-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 1957(1957-07-20) (56 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці геолаг, гідролаг
Навуковая сфера геалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат геолага-мінералагічных навук
Альма-матар
Партыя
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Андрэй Якаўлевіч Сцефаненка (13 кастрычніка 1900, Крывяліцк, Краснапольскі раён — 20 ліпеня 1957) — беларускі геолаг і гідролаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1927), Маскоўскі геолагаразведачны інстытут (1932). З 1947 г. — кандыдат геолага-мінералагічных навук. З 1948 г. — старшы навуковы супрацоўнік, з 1950 г. — намеснік дырэктара Інстытута геалагічных навук АН БССР.

У 1932—1941 гг. правёў гідрагеалагічныя вышуканні і пошукі карысных выкапняў у СССР (Каракумы, Каўказ, Далёкі Усход і інш.), Манголіі (пустыня Гобі).

На Беларусі даследаваў глыбінную геалогію, падземныя воды і мінеральна-сыравінныя рэсурсы. У 1951 г. удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцефаненка Андрэй Якаўлевіч // БелЭС. У 12 т. Т.10. — Мн., 1974. — С.145.
  • Географы і геолагі — ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біябібліяграфічны паказальнік.- Магілёў, 1995.- С.42- 43