Крывяліцк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Крывяліцк
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Крывяліцк на карце Беларусі ±
Крывяліцк (Беларусь)
Крывяліцк
Крывяліцк (Магілёўская вобласць)
Крывяліцк

Крывяліцк (трансліт.: Крывяліцк, руск.: Кривелицк) — былая вёска ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Сідараўскага сельсавета. Размешчана за 23 км на паўднёвы захад ад Краснаполля, 132 км ад Магілёва, 74 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі КрычаўСураж (Расія). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы на Краснаполле.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф раўнінны. На паўднёвым захадзе і поўначы межавала з лесам. У цэнтры і на ўсход — 2 сажалкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1858 годзе вёска Крывяніцк, уласнасць памешчыка.

У 1880 годзе частка вяскоўцаў займалася сталярным і кравецкім промысламі. Мелася школа граматы. У 1897 годзе вёска Крывялецк (яна ж Гарцуеўка) у Наваельненскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1903 годзе адкрыта школа, у якой у 1905 годзе навучалася 48 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У 1909 годзе працавалі 2 ветракі. У 1925 годзе дзейнічала працоўная школа 1-й ступені, у якой было 59 вучняў, бібліятэка, хата-чытальня. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 года да 2 кастрычніка 1943 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 40 вяскоўцаў змагаліся на фронце, 7 — у партызанскіх атрадах, 21 з іх загінулі. У 1986 годзе ў складзе калгаса імя Жданава (цэнтр — былая в. Карма-Пайкі).

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі 1986 года вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.

Уваходзіла ў склад Наваельненскага сельсавета. З 31 студзеня 1992 года ў складзе Сідараўскага сельсавета.

Ліквідаваная ў 2006 годзе.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Складалася з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, ад канцоў якой адыходзілі перпендыкулярныя кароткія просталінейныя вуліцы, на паўднёва-ўсходняй ускраіне быў вытворчы сектар.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]