Анжэла Пятроўна Атрошчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Анжэла Пятроўна Атрошчанка (нар. 14 лістапада 1970, г. Рэчыца, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларуская спартсменка (лёгкая атлетыка, сямібор'е). Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа (1992).

Скончыла ў 1997 годзе Акадэмію фізічнага выхавання і спорту. Уладальніца Кубка Еўропы ў камандным (1993, 1994) і асабістым (1994) заліках, сярэбраны прызёр у камандным (1998) і асабістым (1993) заліках, бронзавы прызёр (1995) у асабістым заліку. Сярэбраны прызёр чэмпіяната СССР (1992) у асабістым заліку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Атрощенко Анжела Петровна // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.)  / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2012. — Т. 3. Гомельская область. В 2 кн. Книга 1. Aбрамов — Липово. — 398 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0617-8.