Анры Бертло

З пляцоўкі Вікіпедыя
Анры Бертло
фр.: Henri Berthelot
Henri Berthelot.jpg
Дата нараджэння 7 снежня 1861(1861-12-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 1931(1931-01-28)[4][5] (69 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў пяхота
Званне divisional general[d]
Камандаваў 32e corps d'armée[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Distinguished Service Medal Knight Grand Cross of the Order of the White Eagle Knight of the Order of the Dragon of Annam Knight Officer of the Order of the Crown (Romania) ордэн Узыходнага сонца 1 ступені (да 2003 года) Ордэн Святой Ганны Médaille militaire Croix de guerre 1914–1918 officier d'académie кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Commander of the Order of Agricultural Merit рыцар-камандор ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія Grand Cross of the Order of the Star of Romania ордэн Міхая Храбрага ордэн Святога Станіслава вялікі афіцэр ордэна Святых Маўрыкія і Лазара Officer of the Order of the Crown of Italy Grand Cross of the Order of Wissam El Alaouite Tonkin Expedition commemorative medal Médaille Interalliée 1914–1918 ордэн Святога Георгія
Лагатып Вікісховішча Анры Бертло на Вікісховішчы

Анры Маціяс Бертло (фр.: Henri Mathias Berthelot; 7 снежня 1861, Фер — 28 студзеня 1931, Парыж) — французскі генерал.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і капітана жандармерыі. Адукацыю атрымаў у Сен-Сірскай ваеннай школе (1883) і Акадэміі Генштаба. Служыў у Алжыры, Індакітаі, з 1907 года — у генштабе. Разам з генералам Жофрам распрацоўваў стратэгію наступальнай вайны, якая ўлічвала памылкі 1870-1871 гадоў. Распрацоўкі, пад назвай «План XVII», ужываліся летам 1914 года, аднак няўдала, у т.л. праз уласныя недахопы стратэгіі.

У 1913 годзе ўзведзены ў брыгадныя генералы і служыў ад’ютантам генерала дэ Кастэльно ў ваенным міністэрстве[6].

У пачатку Першай сусветнай вайны — начальнік штаба галоўнакамандуючага Жофра. Камандаваў 53-й дывізіяй і XXXII корпусам («група Бертло») пад Вердэнам.

У верасні 1916 года накіраваны на чале ваеннай місіі ў Румынію (Місія Бертло). У снежні 1917 года адправіў у Кіеў місію на чале з брыгадным генералам Жоржам Табуі (раней быў пры штабе Паўднёва-Заходняга фронту).

Пасля выхаду Румыніі з вайны вярнуўся ў Францыю. Некаторы час працаваў з прыбывалымі амерыканскімі войскамі, а з 5 ліпеня па 7 кастрычніка 1918 года камандаваў 5-й арміяй ў Шампані.

Пасля паспяховага наступлення пад Фесалонікамі, якое прымусіла Балгарыю выйсці з вайны (за дзень да яе заканчэння на Заходнім фронце), Румынія 10 лістапада 1918 года зноў далучылася да краін Антанты. Бертло зноў адпраўлены ў Румынію. У Бухарэсце вёў перамовы з генералам Шчарбачовым пра меркаваную дапамогу Беламу руху з боку Францыі.

З лістапада 1918 па май 1919 гадоў Бертло — камандуючы Дунайскай арміяй, адзін з кіраўнікоў румынскай інтэрвенцыі ў Венгрыю. Па пачатак сакавіка 1919 года — галоўнакамандуючы войскамі саюзнікаў на Балканах і Поўдні Расіі.

У 1919—1922 гадах — ваенны губернатар Меца, у 1922—1926 — ваенны губернатар Страсбурга. Як член Вышэйшага ваеннага савета ў 1920—1926 гадах, быў сярод тых хто прыняў рашэнне пра будаўніцтва лініі Мажыно. Памёр у 1931 годзе.

Імем Бертло ў Румыніі названа вёска і вуліца ў Бухарэсце.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Генерал Бертло — камуна ў Румыніі.
  • Ордэн Ганаровага легіёна, кавалер Вялікага Крыжа[6]
  • Вайсковы медаль
  • Ваенны крыж 1914—1918
  • Медаль Перамогі
  • Памятны медаль Танкінскай экспедыцыі
  • Памятны французскі медаль Вялікай вайны
  • Медаль «За выдатныя заслугі» (ЗША)
  • Ордэн Святых Маўрыкія і Лазара, rамандор (Італія)
  • Ордэн Кароны Італіі, афіцэр
  • Ордэн Алаўіцкага стальца, кавалер вялікай стужкі
  • Ганаровы грамадзянін Румыніі

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Henri Mathias Berthelot // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Henri Mathias Berthelot // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 26 снежня 2019.
  5. 5,0 5,1 пасведчанне аб смерці — С. 30.
  6. 6,0 6,1 Enzyklopädie Erster Weltkrieg Seite 378

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Залесский К. А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ; Астрель, 2003. — 896 с. — 5000 экз. — ISBN 5-17-019670-9. — ISBN 5-271-06895-1.
  • Glenn E. Torrey. Henri Mathias Berthelot: Soldier of France, Defender of Romania. — Center for Romanian Studies, Portland OR, 2001. — ISBN 978-973-9432-15-3.
  • Spencer C. Tucker. World War I: Encyclopedia, [a Political, Social, and Military History]. Bd. 1. — 2005.
  • Gerhard Hirschfeld, Gerd Krumeich, Irina Renz. Enzyklopädie Erster Weltkrieg. — Paderborn, 2009. — ISBN 978-3-506-76578-9.