Перайсці да зместу

Вердэнская аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пры Вердэне
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Карта бітвы пры Вердэне 1916 г.
Карта бітвы пры Вердэне 1916 г.
Дата 21 лютага18 снежня 1916 года
Месца Вердэн, Францыя
Вынік перамога Францыі
Праціўнікі
 Германская імперыя Францыя Францыя
Камандуючыя
Вільгельм Прускі
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Эрых фон Фалькенгайн
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Макс фон Гальвіц
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Георг фон дэр Марвіц
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Паўль фон Гіндэнбург
Францыя Анры Філіп Петэн
Францыя Рабер Жорж Нівель
Францыя Жазэф Жофр
Сілы бакоў
каля 50 дывізій 75 дывізіі
Страты
143 000 забітых 163 000 забітымі,
216 000 параненымі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вердэ́нская апера́цыя 1916 — баі ў лютым-снежні за ўмацаваны раён Вердэна паміж германскімі і французскімі войскамі ў час 1-й сусветнай вайны 1914-1918.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Германскае вярхоўнае камандаванне вырашыла ў 1916 годзе нанесці галоўны ўдар на Заходнім фронце супраць Вердэнскага выступу, які з’яўляўся апорай ўсяго французскага фронту. 112 км фронту Вердэнскага ўмацаванага раёна (генерал Ф. Эр) абаранялі 8 французскіх дывізій.

На 15-кіламетровым участку прарыву супраць 2 французскіх дывізій немцы сканцэнтравалі 6,5 дывізій пры 946 гарматах (у тым ліку 542 цяжкіх) са складу 5-й германскай арміі кронпрынца Вільгельма (агулам 17 дывізій). Атака 21—25 лютага на правым беразе р. Мёз (Маас) сустрэла ўпарты супраціў французскіх войскаў, і прарыў дасягнуты не быў. Французскае камандаванне ўвяло 2-ю армію (генерал А. Петэн, з 1 мая генерал Р. Нівель) і арганізавала для бесперабойнага забеспячэння войскаў аўтамабільны рух па шашы Бар-ле-Дзюк — Вердэн, названай «святой дарогай». Перанос немцамі ў сакавіку галоўнага ўдару на левы бераг р. Мёз (Маас) таксама не прынёс поспеху. За 70 сутак (люты — красавік) бесперапынных баёў германскія войскі прасунуліся толькі на 6-7 км. У далейшым Вердэнская аперацыя прыняла характар барацьбы на знясіленне. У чэрвені германскія войскі распачалі новую няўдалую спробу прарыву. Паспяховае наступленне войскаў рускага Паўднёва-Заходняга фронту і наступ саюзнікаў на р. Сома прымусілі германскае камандаванне перайсці пад Вердэнам да абароны (2 верасня). 24 кастрычніка французскія войскі перайшлі ў контрнаступленне і да 21 снежня выйшлі на рубеж, які займаўся імі 25 лютага. У выніку наступлення 20—26 жніўня 1917 г французскія войскі цалкам аднавілі становішча пад Вердэнам.