Ордэн Міхая Храбрага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ордэн Міхая Храбрага
Kingdom-romania009.gif 150px
Арыгінальная назва

Ordinul Mihai Viteazul

Краіна

Румынія Румынія

Тып

Ордэн

Каму ўручаецца

ваеннаслужачым падчас вайны

Падставы ўзнагароджання

за асаблівыя заслугі на полі бою

Статус

не ўручаецца

Статыстыка
Дата заснавання

26 верасня 1916 года

Колькасць узнагароджанняў

2184

Commons-logo.svg Ордэн Міхая Храбрага на Вікісховішчы

Ордэн Міхая Храбрага — вышэйшая баявая ўзнагарода Румыніі.

Статут[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн з'яўляўся вышэйшай баявой узнагародай Румынскага каралеўства. Уручаўся афіцэрам румынскай і саюзных армій за прыняцце стратэгічна (і тактычна) важных рашэнняў, граматнае і эфектыўнае кіраванне войскамі, якое прывяло ў канчатковым выніку да паспяховага зыходу баявой аперацыі, за мужнасць на полі бою. Ордэнам маглі ўзнагароджвацца вайсковыя часці і караблі.

Паводле статута ордэна, узнагароджаныя карысталіся пажыццёвым правам бясплатнага праезду па чыгунках Румыніі і бясплатнага навучання ў любых навучальных установах. Ім і членам іх сем'яў забяспечвалася бясплатнае медыцынскае абслугоўванне. Акрамя іншых палёгак, узнагароджаныя атрымлівалі за кошт дзяржавы па 5 га ворнай зямлі і сельгазпрыладдзе або ўчастак пад будаўніцтва дома і неабходныя будматэрыялы. Замежнікі, узнагароджаныя ордэнам Міхая Храбрага, ніякіх палёгак не атрымлівалі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн быў заснаваны 26 верасня 1916 года (Каралеўскім Указам № 2968/1916) падчас Першай сусветнай вайны, калі Румынія выступіла на баку Антанты.

Ордэн быў названы ў гонар Міхая Храбрага, легендарнага валашскага кіраўніка, які ў канцы XVI-пачатку XVII стагоддзяў спыніў турэцкую агрэсію і аб'яднаў у адзіную дзяржаву землі Валахіі, Трансільваніі і Малдавіі.

Калі Румынія ўступіла ў Другую сусветную вайну на баку Германіі, ордэн Міхая Храбрага быў паўторна заснаваны 8 кастрычніка 1941 года.

Сярод узнагароджаных ордэнам Міхая Храбрага ў гады Другой сусветнай вайны былі такія вядомыя нямецкія военачальнікі, як Вальтэр фон Браўхіч, Герман Герынг, Эрых фон Манштэйн, Карл Рудольф Герд фон Рундштэт, Фрыдрых Паўлюс. Двойчы ордэнам быў узнагароджаны генерал-палкоўнік люфтвафэ Ганс Ешанек.

Трэці раз ордэн быў заснаваны 18 кастрычніка 1944 года — пасля таго, як Румынія перайшла на бок антыгітлераўскай кааліцыі і абвясціла вайну Германіі.

У чацвёрты раз заснаваны ў 2000 годзе з заменай кароны на лаўровы вянок і размяшчэннем залатога герба Румыніі ў цэнтры аверса крыжа. На рэверсе новыя даты 1916—2000. Да першага класа ўпершыню дададзена зорка ромбападобнай формы.

Ступені[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн меў тры класы.

Першы клас Другі клас Трэці клас
Ордэнскія планкі Kingdom-romania009.gif Kingdom-romania009.gif Kingdom-romania009.gif
Інсігніі Kruis Ie Klasse Orde van Michael de Dappere Collectie Goering.jpg
1916-1941
Ster van de Orde van Michael de Dappere 2003.jpg
с 2000
Tweede Klasse Orde van Michael de Dappere 1916.jpg
1916-1941
(рэверс)
Keerzijde van een modern kruis van de Orde van Michael de Dapppere.jpg
с 2000
(рэверс)
Orde van Michael de Dappere.jpg
1916-1941
Orde van Michael de Dappere met Zwaarden.jpg
1944
Modern kruis Orde van Michael de Dappere Roemenie.jpg
з 2000

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Знак ордэна вырабляўся ў выглядзе лілеяпадобнага эмаляванага крыжа цёмна-блакітнага колеру з тонкім залатым контурам. На аверсе ў цэнтры крыжа змешчаны каранаваны вензель караля Міхая I, на ніжнім прамяні год аднаўлення ўзнагароды — 1941. На рэверсе — каранаваны вензель заснавальніка ордэна — караля Фердынанда (з дзвюх люстрана здвоеных літар «F») і год заснавання ордэна — 1916. Крыж увянчаны каронай, пры дапамозе якой злучаецца з ордэнскай стужкай. Знак ордэна I ступені кароны не меў, абодва вензелі і даты размяшчаліся на аверсе. Ордэн III класа насіўся на левым баку грудзей, на стужцы, ордэн II класа — на шыі. Ордэн I класа стужкі не меў і насіўся на левай баку грудзей паміж 2-м і 3-м гузікамі ваеннага мундзіра або на левай нагруднай кішэні. Узнагароджаны ордэнам на цырымоніі ўзнагароджання апранаўся ў параднае ордэнскае адзенне — белую мантыю з нашытай выявай ордэна Міхая Храбрага і белую кучомку.

У 1944 годзе, пасля пераходу Румыніі на бок антыгітлераўскай кааліцыі, ордэн Міхая Храбрага застаўся вышэйшай ваеннай узнагародай каралеўства, але да крыжа былі дададзены скрыжваныя мячы. На аверсе застаўся толькі вензель Міхая I, на рэверсе — год заснавання ўзнагароды ў новай якасці — 1944.

Стужка ордэна цёмна-чырвонага колеру з вытканымі залатымі кантамі (3 мм) па краях.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]