Ансамбль жылых дамоў па бульвары Касманатаў (Брэст)
Славутасць | |
Ансамбль жылых дамоў па бульвары Касманатаў | |
---|---|
52°05′32″ пн. ш. 23°42′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Брэст |
Архітэктар | Р. Шылай, А. Казюкоў, Р. Будзько |
Дата пабудовы | 1979 год |
Ансамбль жылых дамоў па бульвары Касманатаў — архітэктурны ансамбль у Брэсце, размешчаны па бульвары Касманатаў.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Сфарміраваны ў 1979 г. (арх. Р. Шылай, А. Казюкоў, Р. Будзько) з 4 аднолькавых па сваім архітэктурна-планіровачным вырашэнні 9-павярховых дамоў (№ 90, 92, 94, 96), аб'яднаных 3 аднапавярховымі блокамі гандлёва-бытавых устаноў. Кожны 60-кватэрны дом складаецца з 2 аб'яднаных лесвічна-ліфтавым вузлом карпусоў. Тыпавыя паверхі карпусоў уключаюць аб'яднаныя вакол калідора кватэры з утульнымі жылымі пакоямі, прасторнымі кухнямі, убудаванымі шафамі, балконамі ці лоджыямі. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя ансамбля ствараецца кантрастным проціпастаўленнем высокіх і нізкіх аб'ёмаў. Сцены жылых будынкаў абліцаваны керамічнай пліткай цёмна-ружовага колеру.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.